Знайсці
27.05.2023 / 16:3737РусŁacБел

Саннікаў: У выпадку народнага паўстання ў нас будзе права прасіць увядзення сіл падтрымання міру. Лепш за ўсё НАТА

Андрэй Саннікаў паразважаў пра змены ў адносінах Пуціна і Лукашэнкі, пра тое, ці баіцца Лукашэнка дэстабілізацыі ў Беларусі, як можа развівацца сітуацыя ў выпадку рэвалюцыі і хто будзе наступным прэзідэнтам краіны.

Андрэй Саннікаў падчас інтэрв'ю. Стоп-кадр відэа

У інтэрв'ю ўкраінскаму ютуб-каналу «Фабрика новин» беларускі палітык Андрэй Саннікаў выказаўся па актуальных пытаннях палітычнага парадку дня Беларусі. Прыводзім асноўныя тэзісы.

Як змяніліся адносіны паміж Лукашэнкам і Пуціным і што абмяркоўвалі на Еўразійскім форуме

Саннікаў адзначае, што адносіны паміж Лукашэнкам і Пуціным істотна змяніліся. Цяпер Лукашэнка — марыянетка, якая прадстаўляла тэрыторыю Беларусі для ваенных аперацый Расіі супраць Украіны. Акрамя таго, працягваецца гісторыя з эмігрантамі, якія прарываюць граніцу з дапамогай спецслужбаў Лукашэнкі.

Палітык звяртае ўвагу на тое, што ўвогуле нельга верыць афіцыйным паведамленням, якія зʼяўляюцца ў дзяржаўнай прэсе дзвюх краін. Ён раіць глядзець на рэальную сітуацыю і адсочваць навіны ці ўцечкі інфармацыі, якія звычайна зʼяўляюцца пасля завяршэння ўсіх сустрэч. Толькі тады, на думку Саннікава, можна зразумець, што адбываецца.

Палітык упэўнены, што падчас Еўразійскага форуму разглядаліся пытанні, звязаныя з вайною. «Недарэмна туды паехаў сакратар Рады бяспекі Вальфовіч», — заўважае Саннікаў.

Выказванне Лукашэнкі на форуме аб тым, што Беларусь з Расіяй рухаюцца ў правільным кірунку, палітык ацаніў як правільнае.

«Прычынай усяго гэтага ёсць вайна, якую два дыктатары развязалі супраць Украіны. А таксама таталітарная сістэма, якая існуе ў Расіі і Беларусі. У іх — сотні, а ў нас — тысячы палітвязняў. Яны думаюць, што гэта можа кагосьці зацікавіць і ўпэўніць, што яны рухаюцца ў правільным напрамку. Гэты напрамак у апраметную, дзе яны і знаходзяцца самі і цягнуць туды іншых».

Ці адбудзецца перамяшчэнне беларускіх войскаў на мяжу з Украінай

Саннікаў падкрэслівае, што цяпер Лукашэнка цалкам не самастойная фігура. Ад яго нічога не залежыць. Калі будзе загад Пуціна, ён будзе яго рэтрансляваць. А вось выкананне загаду залежыць ад настрою людзей у Беларусі, паводзін апазіцыі, якая не прымае гэтай вайны і выступае за перамогу Украіны, паводзін беларускіх незалежных медыя, якія папярэджваюць аб тым, што будзе адбывацца, і прапаноўваюць варыянты.

«І сярод іх нідзе не згадваецца пра тое, каб са зброяй ваяваць супраць украінцаў. Можна здацца, накіраваць зброю супраць агрэсараў, акупантаў, дэзерціраваць. Мяркую, што гэта знаходзіць водгук, і людзі, якія сёння служаць у войску, задумваюцца якраз аб такіх варыянтах. Асабліва тыя, каго прызываюць.

Яшчэ адзін фактар — у войска прызываюць удзельнікаў пратэстаў 2020 года. Яны заўзята ненавідзяць рэжым і ніколі, нават у войску, не пойдуць ні на якое яго прызнанне», — выказвае сваё меркаванне Саннікаў і дадае, што Лукашэнка добра разумее, што ў выпадку, калі загад аб перамяшчэнні беларускіх вайскоўцаў да мяжы з Украінай будзе аддадзены, то яго рэзідэнцыі стануць цэлямі.

Ці баіцца Лукашэнка дэстабілізацыі сітуацыі

Саннікаў лічыць, што Лукашэнка відавочна баіцца таго, што ў Беларусь могуць зайсці ўзброеныя фармаванні: 

«У яго істэрыка пры згадцы добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны. Упершыню, можна лічыць, у нас зʼявіўся такі ўзброены фланг дэмакратычнай апазіцыі, які мае поўнае права адстойваць незалежнасць краіны са зброяй у руках.

Нават у Статуце ААН прапісана, што ёсць нацыянальна-вызваленчы рух. Такі рух сёння — уся беларуская апазіцыя, якая не прымае гэтага рэжыму. І гэта права ёсць у добраахвотнікаў. Белгарад паказвае, што падобнае не выключана на тэрыторыі Беларусі. Гэта трымае Лукашэнку ў страху».

Як можа развіцца сітуацыя ў Беларусі пасля смерці Лукашэнкі

Палітык лічыць, што ў выпадку смерці Лукашэнкі ўладу можна атрымаць толькі шляхам народнага выступлення.

«Пакуль, на жаль, без вуліцы з гэтымі рэжымамі змагацца немагчыма. Яны захапілі ўсе эфектыўныя каналы электроннай інфармацыі, — кажа Саннікаў. — Яны выкарыстоўваюць супраць людзей армію і сілавікоў. Але калі прабʼецца прабоіна, то гэтым сілавікам нічога не застанецца рабіць, як толькі пераходзіць на другі бок».

Саннікаў мяркуе, што тых, хто сапраўды падтрымлівае Лукашэнку, не так шмат. Гэта хіба толькі тыя, хто займаецца непасрэднай яго аховай.

У выпадку, калі Расія накіруе ў Беларусь сілы для задушэння супраціўлення, на думку Саннікава,

«у нас будзе права прасіць увядзення сіл падтрымкі міру звонку. Лепш за ўсё НАТА».

Але палітык лічыць, што да гэтага не дойдзе.

Хто будзе наступным прэзідэнтам Беларусі

Андрэй Саннікаў упэўнены, што ў выпадку правядзення справядлівых выбараў, прэзідэнтам стане прадстаўнік ад апазіцыі. У той жа час ён лічыць, што дастаткова вялікую падтрымку будуць мець чыноўнікі і асобныя сілавікі. Але не тыя, якія маюць дачыненне да крывавых злачынстваў. Таму Саннікаў апошнім прапаноўвае: «Уключайцеся, працуйце мазгамі. На выбарах у вас ёсць шанц. Вы можаце чэсна пазмагацца».

Чытайце яшчэ:

Андрэй Саннікаў выдаў дыхтоўную кнігу пра турэмную кухню розных краін

Андрэй Саннікаў: У Беларусь трэба ўводзіць міратворчыя сілы

Перапісаны пратакол з выбараў-2010 — у Саннікава было 119 галасоў, засталося 19 ФОТАФАКТ

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5
Сиделец/адказаць/
28.05.2023
Ху из Санников? Помилованный по собственному прошению эмигрант? Забыть эту фамилию, и не печатать этот бред!
4
Случайный прохожий/адказаць/
28.05.2023
А кто такой Санников, где и чем занимается, как зарабатывает, кто его назвал "политиком", с чего это он несет всякую отсебятину, а вы рты разинули???
1
Юрчик/адказаць/
28.05.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера