Знайсці
25.05.2023 / 16:123РусŁacБел

Гэтая краіна дазволіла беларусам і расіянам удзельнічаць у чэмпіянаце свету па фехтаванні

Урад Італіі дазволіў 11-і фехтавальшчыкам з Расіі і Беларусі выступаць у якасці нейтральных спартсменаў на чэмпіянаце свету ў Мілане.

Джавані Малага, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Італіі і член Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), пацвердзіў, што палітыкі не будуць перашкаджаць прыезду спартсменаў, піша «Трыбуна».

У адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022 года апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023 года МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракту з вайсковымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.

Чытайце таксама:

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту працягнула адхіленне расіян і беларусаў

МАК хоча, каб у Алімпійскіх гульнях удзельнічалі атлеты з усіх краін — СМІ

Канчаткова: беларускіх спартоўцаў не дапусцяць да ІІ Еўрапейскіх гульняў 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
25.05.2023
Ne dapuskac !
25.05.2023
Tolki BAIKOT !
0
Казік/адказаць/
26.05.2023
Быць спартоўцам, які выступае пад гэтым чз "флагам" - зашквар незалежна ад санкцый ці вайны
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера