Знайсці
25.05.2023 / 09:23РусŁacБел

Праваслаўныя святкуюць Ушэсце. Гэта заканчэнне велікоднага цыклу

25 мая праваслаўныя вернікі святкуюць Ушэсце Гасподняе (Узнясенне) — адно з вялікіх дванадзясятых святаў, якое заўсёды прыпадае на чацвер, саракавы дзень пасля Вялікадня.

Фота: «Наша Ніва»

Лічыцца, што свята ўсталявалі яшчэ ў апостальскія часы. Яно звязанае з евангельскімі падзеямі, што адбыліся ўслед за Уваскрасеннем Хрыста.

Сын Божы з'явіўся сваім апосталам, блаславіў і абвясціў, што на іх пасланы Дух Святы і з гэтага часу яны будуць прапаведаваць хрысціянства паўсюль. Пасля гэтага ўзнёсся на неба.

Лічыцца, што Ушэсце Хрыста адкрыла праведным душам шлях у рай. Гэтае вялікае свята дае вернікам надзею на тое, што шляхам самаадрачэння і ачышчэння яны змогуць наблізіцца да Бога.

Ушэсце сімвалізуе завяршэнне велікоднага цыкла.

У гэты дзень царкоўная служба амаль дакладна паўтарае велікодную, а напярэдадні вернікі збіраюцца на ўсяночнае трыванне.

Нашы продкі верылі ў тое, што на Ушэсце можна вымаліць у Бога любую просьбу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера