Знайсці
24.05.2023 / 20:555РусŁacБел

Цыганы ў Расіі патрабуюць забараніць тэрмін «інфацыганы» і блакаваць рэсурсы, якія ім карыстаюцца

Кіраўнік Федэральнага агенцтва па справах нацыянальнасцяў Ігар Паноў заклікаў СМІ разабрацца з тэрмінам «інфацыганы» — на яго выкарыстанне паскардзіліся Уладзіміру Пуціну падчас пасяджэння Рады па міжнацыянальных адносінах, піша РБК.

«Нават не жадаючы таго, можна пакрыўдзіць цэлы этнас. Мы накіравалі ў нашы вялікія сродкі масавай інфармацыі зварот для таго, каб больш уважліва да гэтага ставіцца, каб не ўжываць падобных тэрмінаў, якія закранаюць тую ці іншую нацыянальнасць», — заявіў ён.

На пасяджэнні рады на мінулым тыдні спецыяліст у галіне гісторыі цыганоў Надзея Дэметэр звярнула ўвагу, што блогеры ўжываюць тэрмін «інфацыганы» ў дачыненні да нядобрасумленных арганізатараў курсаў у інтэрнэце.

«Мы лічым такое стаўленне да прадстаўнікоў той ці іншай нацыянальнасці недапушчальным ні з пункту гледжання маралі, ні з пункту гледжання закона», — адзначыла Дэметэр і папрасіла заканадаўча забараніць гэтае словазлучэнне.

«Неабходна забараніць выкарыстанне тэрміна «інфацыганы» ў сетцы інтэрнэт і блакаваць рэсурсы», — падкрэсліла яна.

Чытайце таксама:

У Расіі затрымалі вядомую блогерку Алену Бліноўскую

Прапагандысты засвоілі новы метад распаўсюджвання фэйкаў: замест рэальнага сайта ствараюць клон

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
24.05.2023
Прэтэнзіі лагічныя. Ніхто не ўжывае тэрміну "інфажыд", бо жыды надаюць па руках. Надаюць, бо маюць сваю дзяржаву і суб‘ектнасць. А вось цыгане нічога такога не маюць, таму і выступаюць аб‘ектам тролінгу. Гэта навука і для беларусаў, што калі не будзе сваёй дзяржавы, то хто заўгодна будзе пхаць вас і вы нічога не зробіце, акрамя як растварыцца ў чужым этнасе.
2
Bhagawan/адказаць/
25.05.2023
Žydy fakoj ch#$@ioj, jak cyhanie nie zajmajucca
25.05.2023
На чарзе - слова "выцыганiць"? :)))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930