Знайсці
20.05.2023 / 18:023РусŁacБел

Пад Гроднам прадаюць торфабрыкетны завод

У аграгарадку Верцялішкі пад Гроднам можна набыць цэлы торфабрыкетны завод. Пачатковая яго цана — амаль 4 млн рублёў, а аўкцыён адбудзецца 6 чэрвеня, паведаміў Гродзенскі аблвыканкам.

Торфабрыкетны завод у Верцялішках. Фота: «Вечерний Гродно»

На тэрыторыі заводскага комплексу ёсць пяціпавярховы брыкетны цэх, будынак механічнай майстэрні, лінія па пераапрацоўцы драўляных адходаў, лінія па транспартаванні і адгрузцы пылападобнага торфу, будынак заводакіравання, склад, масластанцыя. У будынкі праведзены камунікацыі. Уладальнік завода — «Гроднааблгаз».

Торфабрыкетны завод у Верцялішках працаваў з 1950-х гадоў. У апошнія гады ён стаў занепадаць, і хоць у 2010-я яго спрабавалі мадэрнізаваць, гэта сітуацыі не выправіла. Апошнія супрацоўнікі сышлі з завода ў пачатку гэтага года.

Першая спроба продажу завода ўжо была. Сёлета ў красавіку за яго прасілі амаль 8 млн рублёў, але на аўкцыён ніхто не запісаўся. Цяпер цану скінулі напалову.

Чытайце таксама:

Офіс «Трайпла» на Ракаўскай у Мінску прадалі расіяніну

Колькі цяпер у Беларусі пустых хат?

З чацвёртага разу прадалі старую панскую сядзібу ў Ганцавіцкім раёне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
20.05.2023
Вінзаводы -- усе прапілі! Бровары, у якіх яшчэ з "панскіх часоў" выраблялі спірт -- усе да аднаго -- стаяць у руінах, на дахах растуць бярозы ды сосны (Лынтупы, Норыца, Азерцы і сотні іншых). Але ж піць меней не сталі. Што п'ём тады? Кажуць, спірт цяпер робяць з нафты. П'ём нафту?
Была некалі ў Крулеўшчыне цагельня! Ужо гадоў 25, ці болей,  яе няма! Быў у Крулі (так у народзе клічуць Крулеўшчыну) -- тарфабрыкетны завод! Няма! Усё Глыбокае, Докшыцы, Паставы і наваколле цепліліся. Цяпер той крулеўскі торф перадалі Глыбоцкай газавай канторы -- прадае дачнікам і агароднікам для вырошчвання расады. А што з брыкетам? Кажуць, што возяць аднекуль з-пад Барысава
1
Кацап/адказаць/
20.05.2023
За базовую, так и быть, заберу
2
даведка/адказаць/
20.05.2023
Торф в виде экологичных топливных брикетов и удобрений масштабно экспортировали на Запад, но санкции.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930