Знайсці
20.05.2023 / 17:174РусŁacБел

Жанчына з дзвюма маткамі нарадзіла двайнят. Шанец на такую цяжарнасць быў 1 на 50 мільёнаў

24-гадовая аўстралійка Мадлен Каклікас доўгі час не магла зацяжарыць праз рэдкае захворванне — падваенне маткі. Па словах медыкаў, шанец зацяжарыць і нарадзіць здаровае дзіця з такой паталогіяй вельмі невялікі. Але ў выніку нарадзілася адразу двое.

Мадлен з мужам мелі дзевяць беспаспяховых спроб штучнага апладнення, перш чым плод прыжыўся. Калі пара прыйшла на доўгачаканае УГД, лекарка заўважыла нешта дзіўнае: у абедзвюх матках было па зародку.

Як вынікае, другое дзіця пара зачала натуральным шляхам праз тыдзень пасля ЭКА. «Нам параілі ўстрымацца ад сэксу, але мы праігнаравалі рэкамендацыі», — патлумачыла жанчына.

Пацыентка заставалася пад пастаянным наглядам лекараў, але цяжарнасць працякала на дзіва лёгка. Двайняты Нейт і Коўл з'явіліся на свет на 34-м тыдні цяжарнасці.

Чытайце таксама:

З эмбрыёнаў, замарожаных 30 гадоў таму, нарадзіліся блізняты. Гэта новы рэкорд

Творца першых у свеце генна-мадыфікаваных дзяцей распавёў пра іх стан

Якасць мужчынскай спермы катастрафічна падае ва ўсім свеце — новае даследаванне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
20.05.2023
"У Мадлен <к 24 годам> с мужем было девять безуспешных попыток искусственного оплодотворения" - Организм задолбался искусственно оплодотворяться
https://d367rzjs5oyeba.cloudfront.net/ru/317224

20.05.2023
да-дат, фальшстарт!
21.05.2023
усё адно гэта цуд)
тым больш, што аднаго натуральным шляхам зачалі. пэўна, калі ЭКА прайшло паспяхова, у арганізме жанчыны пачалася перабудова, і яна смагла зачаць натуральным шляхам
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031