Знайсці
20.05.2023 / 16:004РусŁacБел

Прадпрыемства «Полацк-Шкловалакно» нясе страты ад санкцый

Пра гэта калектыву падчас дня інфармавання чыстасардэчна расказаў генеральны дырэктар, а падрабязная справаздача была размешчана на сайце прадпрыемства.

Адкрытае акцыянернае таварыства «Полацк-Шкловалакно». Фота: сайт прадпрыемства polotsk-psv.by

Раней каля 90 працэнтаў прадукцыі ААТ «Полацк-Шкловалакно» экспартавалася на рынкі Еўропы, Украіны, Карэі, Японіі і інш. Аднак з другога паўгоддзя мінулага года ў сувязі з павелічэннем санкцыйнага ціску назіраюцца праблемы з рэалізацыяй прадукцыі ў краінах Еўропы і далёкага замежжа.

Прадпрыемства адчувае цяжкасці з праходжаннем плацяжоў, назіраецца адток кліентаў і адмова буйных контрагентаў ад сваіх абавязацельстваў, поўнае закрыццё некаторых рынкаў.

Нестабільная фінансава-эканамічная сітуацыя прымушае прадпрыемства падвоіць аб'ём продажу на беларускім рынку. Але невядома, як гэта будзе рэалізавана.

Улічваючы, што рэалізацыя гатовай прадукцыі ўпала на 40% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, на складах назапасіўся трохмесячны абʼём прадукцыі, а крэдытны партфель павялічыўся прапарцыйна гэтаму абʼёму.

У мінулым годзе прадпрыемства павялічыла пастаўкі ў Расійскую Федэрацыю. Але, як адзначыў генеральны дырэктар, сёння суперніцтва на рынках Расіі і Кітая нарастае. Каб канкураваць, неабходна знізіць сабекошт прадукцыі. Па выніках работы за першы квартал 2023 года ў структуры затрат на вытворчасць прадукцыі заработная плата з адлічэннямі займае 33 %, сыравіна і матэрыялы — 29 % (з якіх імпартны складнік — 80 %), паліўна-энергетычныя рэсурсы — 26,5 працэнта.

Генеральны дырэктар ААТ «Полацк-Шкловалакно» Ілья Ікан. Фота: сайт прадпрыемства www.polotsk-psv.by

На прадпрыемстве для 255 работнікаў з 15 мая па 31 жніўня ўстаноўлены перыяд прастою з аплатай працы ў памеры 1,5 тарыфнай стаўкі (тарыфнага акладу) прысвоенага разраду ў адпаведнасці са штатным раскладам.

Для 835 служачых прадпрыемства, якія працуюць па пяцідзённым працоўным тыдні, з 5 чэрвеня па 3 верасня ўстаноўлены няпоўны чатырохдзённы працоўны тыдзень.

Але не толькі эканоміка хвалюе кіраўніцтва. На заканчэнне мерапрыемства, як адзначана ў яго справаздачы, намеснік генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыме і кадрах яшчэ раз нагадаў завадчанам аб неабходнасці выконваць інфармацыйную гігіену ў інтэрнэце і сачыць за спісам матэрыялаў, прызнаных у нашай краіне экстрэмісцкімі.

Чытайце яшчэ:

Еўрасаюз прыдумляе, як уздзейнічаць на краіны, што дапамагаюць абыходзіць санкцыі

«Беларусь мае адзін з найгоршых прагнозаў эканомікі на наступныя пяць гадоў» — Алесь Аляхновіч пасля форуму Сусветнага банка і МВФ

Алейнік спадзяецца, што кітайцы пры арганізацыі перамоў паміж Украінай і Расіяй не забудуць і пра рэжым Лукашэнкі

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Краiна беларусаў/адказаць/
20.05.2023
Прадпрыемства «Полацк-Шкловалакно» нясе страты ад санкцый Пра гэта калектыву падчас дня інфармавання чыстасардэчна расказаў генеральны дырэктар==================================================================
20.05.2023
Гэтага калапсу і трэба было чакаць. З 2004 года на прадпрыемстве ААТ Полацк-Шкловалакно звольнілі 4 прафсаюзных актывістаў Свабоднага прафсаюза Беларускага. Двойчы звальнялі Старшыню Пярвічкі СПБ. З 2022 года звольнены дзясяткі работнікаў за адбыванне адміністрацыйных арыштаў па палітычных абвінавачаннях. З кастрычніка 2020 г. спынена рэгістрацыя Першаснай арганізацыі работнікаў ААТ Полацк – Шкловалакно Свабоднага прафсаюза Беларускага.
0
Гвяздаболы саўгасныя/адказаць/
21.05.2023
Працуй цяпер сам, начальнік, у сваім стэрыльным інфармацыйным асяродку. І піхай прадукцыю куды хочаш.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829