Знайсці
16.05.2023 / 15:096РусŁacБел

Прэзідэнт ПАР заявіў, што Зяленскі і Пуцін пагадзіліся на мірную місію з Афрыкі

Кіеў і Масква гэтую заяву пакуль не каментавалі.

Сірыл Рамафоса. Фота: AP

Улады Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, вакол якіх на мінулым тыдні разгарэўся скандал з абвінавачваннямі ў пастаўках боепрыпасаў Расіі, заявілі, што прэзідэнты Расіі і Украіны Уладзімір Пуцін і Уладзімір Зяленскі пагадзіліся прыняць місію з афрыканскіх лідараў для абмеркавання патэнцыйнага мірнага плана, паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на Reuters.

Як сцвярджае прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса, пра ініцыятыву праінфармаваны генеральны сакратар ААН, ЗША і Вялікабрытанія. Вашынгтон і Лондан выказалі асцярожную падтрымку плана.

Ніводная са згаданых Рамафосай краін гэтыя заявы пакуль не каментавала.

Паводле слоў прэзідэнта ПАР, у місію афрыканскіх лідараў увойдуць кіраўнікі Егіпта, Сенегала і Уганды.

Перамовы паміж Расіяй і Украінай апошні раз ішлі ў сакавіку 2022 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
10
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
1
Юрась/адказаць/
16.05.2023
[Рэд. выдалена]
1
Юрась/адказаць/
16.05.2023
[Рэд. выдалена]
1
Valadzimir/адказаць/
17.05.2023
б-у, мяркуючы па рэакцыі на ваш пост- ніводнага голаса "за", - "НН"-аўская "гераічная" бчб публіка, нягледзячы на гібель дзесяткаў ці нават соцень тысяч людзей, прагне працягу гэтай  вайны... Ну-ну...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930