Знайсці
16.05.2023 / 14:404РусŁacБел

На Беларусь рухаецца новы атмасферны фронт. Прычым вельмі хітра

Заўтра раніцай да межаў Беларусі зноў падыдзе атмасферны фронт. Хітра так падыдзе — з паўднёвага захаду, і будзе павольна перамяшчацца на паўночны паўночны ўсход, піша тэлеграм-канал «Надвор'е».

Карта надвор'я. Тэлеграм-канал «Надвор'е»

Заўтра, 17 мая, увесь дзень у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях значная воблачнасць +13..+ 15°С, і дожджык; па поўдні ў Брэсцкай вобласці. Пасля абеду да + 22°С і магчымыя залевы і навальніцы.

На астатняй тэрыторыі краіны заўтра днём добрае надвор'е, на паўднёвым усходзе да +25..+27°С.

Чакаецца, што фронт працягне боўтацца над заходнімі раёнамі Беларусі ўсю ноч.

Значная воблачнасць і дажджы захаваюцца там да раніцы 18 мая.

Чытайце таксама:

Беларусь з афіцыйным візітам наведвае лета

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
0
0
Захар/адказаць/
16.05.2023
Пасля дожджыка у чацьвер и пабачым якi гэнны цыклон хiтры. Бо надта дажджа хочацца!
0
Жвір/адказаць/
16.05.2023
Добрае надвор'е. У мяне ў горадзе сяньня лівень выгульваецца. Паветра водарам напоўнілася, сьвежасьцю. Каштаны ў квецьці, бэз у росквецьці, і чаромха затрымалася. Ну проста чороўнае хараство.
16.05.2023
Dobra Navina ! Nihai hoc bura neika pryidze !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930