Знайсці
12.05.2023 / 22:359РусŁacБел

Мінабароны апублікавала маляўнічы ролік пра тое, як кіроўца кінуў петарду ў бок вайскоўцаў

Тэлеканал Міністэрства абароны «ВаенТБ» апублікаваў ролік пра інцыдэнт, які нібыта адбыўся на трасе М5 увечары 11 мая. Ён дапаўняе інфармацыю, якую перад тым даў Следчы камітэт, маляўнічымі падрабязнасцямі, але не выглядае дакументальным.

«Наша падраздзяленне рухалася па дарозе. Зрабілі прывал. У той час па кірунку руху ехаў аўтамабіль, з кабіны якога кіроўца гэтага аўтамабіля выкінуў выбуховае прыстасаванне. Выбуховая прылада здэтанавала», — расказаў вайсковец у балаклаве і ахоўных акулярах, якога немагчыма пазнаць.

Далей на відэа дэманструецца, як вайскоўцы пачынаюць пагоню і затрымліваюць кіроўцу. Пры гэтым карцінка не падобная на матэрыялы аператыўнай здымкі, а падобная на тое, што ўжо пастфактум спецыяльна здымалася кіно. 

Мэтай жа яго здымання і дэманстрацыі, як выглядае, з'яўляецца не інфармаванне, а застрашванне. 

Бо ў сюжэце той жа вайсковец прамым тэкстам гаворыць, што зброю не выкарысталі толькі таму, што ніхто не пацярпеў, «а калі было б інакш, кіроўцу б у палон не бралі». А заканчваецца ролік словамі, што следства, маўляў, вядзецца, але ўжо і зараз можна сказаць, што «імгненная рэакцыя вайскоўцаў стала сур'ёзнай прафілактычнай мерай для гарачых галоў».

Прытым адмыслова падкрэслівалася, што «адразу пасля затрымання было відаць, што кіроўца прытрымліваецца дэструктыўных поглядаў», у пацвярджэнне чаго прадэманстравалі налепкі з беларускай сімволікай і з лагатыпам нямецкага гурта «Рамштайн», якія раней ужо фігуравалі ў куды больш лаканічным і менш маляўнічым роліку Следчага камітэта.

Паказалі і кіроўцу, якому, як паведамілі, 51 год. Ён, маўляў, дае паказанні, а ў відэасюжэце назваў свой учынак ідыёцкім. Гэта былі адзіныя ягоныя словы, якія пусцілі ў эфір.

Чытайце таксама:

У кіроўцы, які ўчора нібыта кінуў выбуховую прыладу ў вайскоўцаў, у кабіне была «экстрэмісцкая сімволіка» — лагатып «Рамштайна»

Кіроўца фуры спрабаваў напасці на вайскоўцаў ля мяжы — Мінабароны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Сярожа /адказаць/
13.05.2023
Представляю сколько кирпичей отложили вояки. Надеюсь портки отстирают.
13.05.2023
Адна школа фсб, там любяць рамштай ляпіць на ўсіх, хто не падабаецца, успомніце Беслан...
0
Ёсік/адказаць/
13.05.2023
Наколькі ведаю, баявыя патроны нельга перамяшчаць пры сабе. Захоўваюцца ў адмысловых прыстасаваннях, толькі на стрэльбах выдаюць. З чаго вы б яго не бралі ў палон? Чаму, хлопча, пысу сваю хаваеш, краіна і яе жыхары павінны ведаць героя, каб потым на могілках можна было індыфікаваць, калі паедзеш асьцюжаць сваю гарачую даўбешку ва Украіну па загаду палкоўніка Лукашэнкі, ён жа Валет. Хлуслівыя манюкі, дык шчэ і сракарукія адмыслоўцы па здымках аграбаявікоў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031