Знайсці
06.05.2023 / 07:555РусŁacБел

Тры стравы на грылі

Гатаваць на грылі — адно задавальненне: свежае паветра, добрая кампанія і, як правіла, — смачны вынік. 15min.lt прапануе тры стравы на грылі, якія гатуюцца з самых простых прадуктаў.

Гатуючы на грылі, не забывайцеся на правілы бяспекі: стаўце грыль у месцах, дзе яго не перакуляць моцныя парывы ветру, і наогул, праверце, што грыль устойлівы і не збярэцца падаць. Пераканайцеся, што побач з мангалам няма сухіх кустоў, дрэў і іншых аб'ектаў з сухога дрэва. Ну і, натуральна, не пакідайце грыль без нагляду, не падпускайце да яго дзяцей і хатніх жывёл.

 

Каўбаскі з водарам размарыну

Фота: paesana.com

Вам спатрэбіцца:

  • 6 свежых свіных каўбасак (або сасісак),
  • 6 галінак свежага размарыну (як мага больш доўгіх і моцных),
  • свежазмолаты чорны перац,
  • дробка солі,
  • 1 зубчык часнаку, здробнены.

Як гатаваць:

  1. Са сцяблін размарыну зніміце лісце (нам патрэбныя толькі сцябліны). Вазьміце па адной каўбасцы і акуратна праткніце яе ўздоўж сцяблінай размарыну.
  2. Праткнутыя каўбаскі складзіце ў міску, дадайце трохі солі, перцу і здробненага часнаку, накрыйце міску і пакіньце марынавацца на паўгадзіны пры пакаёвай тэмпературы (але не гарачай!).
  3. Калі грыль добра разагрэецца, пакладзіце каўбаскі на рашотку і гатуйце, час ад часу варочаючы, пакуль яны не падрумяняцца.
  4. Падавайце з улюбёным гарнірам — бульбай або пюрэ, смажанай ці свежай гароднінай.

 

Смажаныя курыныя крылцы з лімонам і зелянінай

Фота: Christine Pittman / thecookful.com

Вам спатрэбіцца:

  • 12 курыных крылцаў,
  • 2 зубчыкі часнаку, здробненыя,
  • нацёртая цэдра і выціснуты сок 1 лімона,
  • сушаны чабор,
  • сушанае арэгана,
  • 1 ст. л. лыжка вадкага мёду,
  • 4 ст. л. лыжкі аліўкавага алею,
  • па вялікай дробцы перцу і солі.

Як гатаваць:

  1. Змяшайце ўсе інгрэдыенты, акрамя крылцаў, у місцы. Потым дадайце курыцу і вельмі добра перамяшайце, каб раўнамерна пакрыць сумессю.
  2. Калі грыль добра прагрэецца, пакладзіце крылы на рашотку і гатуйце 15-20 хвілін. Пасыпце сумессю з міскі.
  3. Падавайце з зялёнай салатай.

 

Запечаныя бананы з шакаладам і свежымі вяршкамі

Фота: eatsmarter.com

Вам спатрэбіцца:

  • 4 спелыя бананы,
  • 8-12 кавалачкаў шакаладу,
  • некалькі лыжак сыру маскарпонэ або грэчаскага ёгурту,
  • дробка карыцы,
  • 1 ч. л. цукровай пудры.

Як гатаваць:

  1. Разрэжце кожны банан уздоўж, каб агаліць мякаць, затым устаўце некалькі кавалачкаў шакаладу. Шчыльна загарніце кожны банан у двайны ліст фольгі, затым пакладзіце на разагрэты грыль і гатуйце 10-15 хвілін. Можна асцярожна націскаць — вы павінны адчуваць, што ўнутры банан ужо мяккі.
  2. Пакуль бананы запякаюцца, змяшайце маскарпонэ або ёгурт з карыцай і цукровай пудрай.
  3. Ачысціце бананы ад фольгі, выкладзіце на талерку разрэзам уверх і пакладзіце лыжку прыгатаванага крэму. Усё, што вам засталося зрабіць — атрымаць асалоду ад спалучэння смажанага банана, расплаўленага шакаладу і свежых вяршкоў.

Чытайце яшчэ:

«Шампуры паступова сыходзяць у мінулае». Як правільна выбраць мяса на шашлык? 

Рэцэпт для пікніка на выхадныя. Курыны шашлык па-хуткаму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
1
Максим Дизайнер/адказаць/
06.05.2023
Может помазали курицу еще чем. Мазать надо не при мариновке, и кисточкой во время готовки ближе к концу, равномерно, и следить за тем, чтобы не почернело. А то не отличите мед от горчицы.
1
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
06.05.2023
Дизайнер, які ж вы зануда
1
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
06.05.2023
Дизайнер, то бок смярдзючая бараніна - норм, а свінячыя каўбаскі, не? вы можа мусульман?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930