Знайсці
02.05.2023 / 07:582РусŁacБел

Былы Дом друку ў Мінску чакае грунтоўная рэканструкцыя

Летась стала вядома, што будынак, які раней належаў Дому друку і дзе раней размяшчаліся рэдакцыі газет, будуць вяртаць да жыцця за кошт бюджэтных сродкаў. Пасля абнаўлення ў корпус пераедуць Камітэт аховы здароўя і Камітэт працы і сацыяльнай абароны Мінгарвыканкама, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Будаўнічыя работы плануецца пачаць ужо сёлета, а пакуль «Мінскпраект» распрацоўвае праектна-каштарысную дакументацыю на рэканструкцыю аб'екта.

Так як будынак з'ўляецца помнікам архітэктуры, яго вонкавы выгляд мяняць нельга, надбудовы і перабудовы таксама не дазволеныя. Аднак фасады трэба будзе прывесці ў парадак. Што менавіта будзе рабіцца падчас рэстаўрацыі, вызначаць праекціроўшчыкі разам з навуковым кіраўніком работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці пасля комплексных даследаванняў.

А вось унутры аб'ём работ чакаецца немалы.

— Згодна з тэхнічным заключэннем трэба будзе дэмантаваць усе ўнутраныя перагародкі і драўляныя перакрыцці і ўзвесці новыя канструкцыі, — распавядае галоўны архітэктар праекта Вераніка Урбан. — Фактычна некранутымі застануцца вонкавыя сцены і, магчыма, невялікія ўчасткі канструкцый з маналітнымі перакрыццямі. Абновіцца дах, ён будзе такога ж выгляду, як раней.

Урбан дзеліцца: зараз адна з самых праблемных задач — зрабіць новы ўваход у корпус, бо існуючая ўваходная зона, размешчаная на рагу праспекта і вул. Сурганава, належыць Дому друку. З галоўнага фасада доступ у будынак не забяспечыш — гэта прывядзе да змены аблічча будынка. З дваровага фасада таксама няма такой магчымасці.

— Прапануем зрабіць уваход з левага тарца каля праязной аркі, калі такі варыянт узгодніць Міністэрства культуры, — адзначыла архітэктар. — У гэтым выпадку арганізуем максімальна някідкі варыянт, са шкляным навесам і невялікім ганкам.

Заказчыкам на рэканструкцыю аб'екта вызначаны УКБ Савецкага раёна.

Чытаць таксама:

«Ветразь», «караблікі» і нават Зыбіцкая. Якія офісы прадаюцца ў Мінску

Зноў спрабуюць прадаць будынак «Трайпла» на Ракаўскай у Мінску

На продаж у мінскай Грушаўцы выставілі вялікі катэдж — былое пасольства

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
02.05.2023
Добра, хай грошы ідуць на добрыя справы... Але пытанечка як ! Камітэт аховы здароўя і Камітэт працы і сацыяльнай абароны
https://d367rzjs5oyeba.cloudfront.net/315727 ! будзе прымаць людзей з абмежаванымі магчымасцямі? Дзе пандус , ці ліфт у дапамогу ?
02.05.2023
Paweł, здаецца ёсць на прадстаўленай карцінцы падымальнік для інвалідаў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера