Знайсці
25.04.2023 / 14:063РусŁacБел

На сераду прагназуюць моцныя дажджы, а потым пахаладае

У сераду ўмовы надвор'я будзе вызначаць атмасферны фронт, следам за якім пачне паступаць халодная паветраная маса з паўночнага захаду Еўропы.

Уначы чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна па заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Днём будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі па захадзе — моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы.

Вецер прагназуецца месцамі парывісты.

Уначы прагназуецца +4 — 10 градусаў.

Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 8 градусаў па захадзе да плюс 21 градуса па ўсходзе краіны.

У Мінску чакаецца +14-16.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
насерада/адказаць/
25.04.2023
ура!
Антихам Са , 👅
1
Антихам Са/адказаць/
25.04.2023
Добрая навіна, 14-16 гэта тое, што трэба, сушняк гэтым часам шкодны, і дожджык будзе дарэчы. Па-першае, пылішчу салёную змые з дарог ды ходнікаў, па-другое - адорыць жыватворнай вільгацьцю мой гатовы да росквіту сад, ды насыціць ўрадлівую глебу, па-трэцяе - парадуе мяне невымоўна-духмяным водарам выпарэньняў маладой лістоты ды вясновых кветак... Старая зладзейка-карга зіма адляцела за экватар, і настаў час жыцьцю віраваць усімі сваімі фарбамі !🤸
1
иван/адказаць/
25.04.2023
хопiць вам, ваша гэта дажджы дажджы слякаць гразь и туманы)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера