Знайсці
20.04.2023 / 01:2710РусŁacБел

Для Расіі старажытная Русь больш не Кіеўская? Мяркуючы па новым падручніку, так

У новай рэдакцыі расійскага падручніка «Навакольны свет» для чацвёртага класа выдавецтва «Просвещение» прыбралі некалькі згадак Кіева ў параграфах, якія тычацца гісторыі Кіеўскай Русі. Заўважыла гэта выданне «Медыязона», журналісты якога азнаёміліся з некалькімі старонкамі адрэдагаванага падручніка і параўналі іх з версіяй 2021 года.

Хрышчэнне кіяўлян. Карціна расійскага дарэвалюцыйнага мастака Клаўдзія Лебедзева 

Калі ў старым выданні гаварылася, што летапіс «Аповесць мінулых гадоў» напісаў манах Кіева-Пячэрскага манастыра Нестар, то ў новай версіі Нестар названы проста манахам, без удакладнення месца, дзе ён жыў і працаваў.

Іншая змена: у старой версіі гаварылася, што князь Уладзімір хрысціў увесь народ у Кіеве, а ў новай — што «ў сталіцы».

Яшчэ адно: было «пасля смерці Алега ў Кіеве стаў кіраваць князь Ігар», а стала — «пасля смерці Алега Руссю стаў кіраваць князь Ігар».

Акрамя таго, у падручніку па гісторыі Расіі за шосты клас памянялася дата, якая лічыцца момантам заснавання Русі як дзяржавы. У рэдакцыі 2016 года гаворыцца: «882 год, калі Алег аб'яднаў Ноўгарад і Кіеў, многія гісторыкі называюць умоўнай датай утварэння Старажытнарускай дзяржавы». У рэдакцыі 2023 года напісана: «Паступова найбольшае значэнне набыла дынастыя князёў, якія ўзводзілі свой род да Рурыка. З яго запрашэннем у 862 годзе ў Ноўгарад звязваюць утварэнне дзяржавы Русь».

Новая рэдакцыя падручніка «Навакольны свет», праўда, пакуль яшчэ не паступіла ў продаж — яна толькі адпраўленая ў друк.

Акрамя новай рэдакцыі падручніка, да выпуску рыхтуюцца метадычныя матэрыялы, у якіх удакладняецца роля Кіева ў гісторыі Расіі. Як мяркуе суразмоўца «Медыязоны» у выдавецтве «Просвещение», гэтыя матэрыялы паступяць у школы да канца вясны і будуць выкарыстоўвацца ў наступным навучальным годзе.

«Медыязона» яшчэ ў красавіку 2022 года пісала, што ў выдавецтве «Просвещение» рыхтуюць новыя рэдакцыі падручнікаў. «Адзін раз згадваем, што была ўтвораная Кіеўская Русь, а далей называем яе проста Русь, няма больш Кіеўскай Русі. А Кіеў — яе сталіца, — расказваў адзін з супрацоўнікаў выдавецтва. — Як бы гэта дзіўна ні гучала, але ў ідэале [трэба] замяніць радок пра тое, што «Уладзімір хрысціў Кіеў» на словы, што ён «хрысціў сталіцу».

Пасля Уладзімір Мядзінскі, памочнік Пуціна і былы міністр культуры, пацвярджаў, што ў Расіі з'явяцца адзіныя падручнікі гісторыі, напісаныя «з улікам гістарычных падзей, якія адбыліся сёлета». «Гэта і пачатак спецыяльнай ваеннай аперацыі, і ўваходжанне ў склад РФ Данецкай і Луганскай народных рэспублік, Запарожскай і Херсонскай абласцей, і беспрэцэдэнтны санкцыйны ціск. Гэтыя факты, вядома, знойдуць сваё адлюстраванне ў новых падручніках», — удакладняў Мядзінскі.

Чытайце таксама:

Патрыярх Кірыл у звароце да беларускага народа гаварыў пра «прасторы Русі» і «ўскраінныя землі»

Гісторык: Варагі загаспадарылі на Русі, бо заслугі ставілі вышэй за выслугу

ВКЛ — перадавое, Рэч Паспалітая — цяжкае выпрабаванне, Расійская Імперыя садзейнічала развіццю, а БНР — «тупіковы напрамак». Як выглядае лукашысцкае бачанне гісторыі Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
39
Ха-ха
18
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
11
0
Valadzimir/адказаць/
20.04.2023
Перш чым паўтараць гэтую "агульнапрызнаную" лухту наконт Рурыка, Вы б спачатку зазірнулі ў першакрыніцы - старажытнарускія летапісы, у якіх наконт Русі, да якой належыў Рурык, даецца амаль вычарпальнае тлумачэньне. Вось што напісана у Іпацьеўскім летапісы: "...бо звахуть . ты Варѧгы Русь . ӕко се друзии зовутсѧ Свеє . друзии же Оурмани . Аньглѧне . инѣи и Готе. тако и си..." . Як бачна, варагі-русь - гэта не шведы, не нарманы (нарвежцы), не англяне і не готы. Больш якіх-небудзь іньшых "германскіх вікінгаў са Скандынавіі" няма. Тады хто яны? Застаюцца заходнеславянскія варагі ("людзі мора"). Самымі вядомымі і ваяўнічымі зь іх былі ругі-руяне з вострава Руяна-Руген. А славянамі руйскія (ругскія) варагі ў летапісы не названы, пэўна, таму, што яны і былі не зусім славянамі. Вядомы савецкі гісторык А.Г.Кузьмін выказаў гіпотэзу, што руяне-ругі былі амаль славянізавянымі кельтамі (магчыма зьмяшанымі з германцамі) з аднайменнага племя, раней вядомага на кантынентальнай Еўропе.
0
Valadzimir/адказаць/
20.04.2023
Ёсік, па-вашаму, калі не "славаукраінскі" погляд, то значыцца расейскі, а чагосьці іньшага ўжо быць не можа? Можа - таму што і украінскі, і маскоўска-расейскі погляд на старажытную гісторыю Русі - хлусьліва-фальсіфікатарскі. На самой справе, паўтару, першапачатковая Русь была Наўгародска-Полацкай, што адназначна вынікае з паведамленьня старажытнарускага летапісу, а Кіеў, а тым больш Масква, зьявіліся на Русі потым, і яна ніколі ім цалкам не належыла. 
0
анатам/адказаць/
20.04.2023
У дурных соловьев и песни дурные...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930