Знайсці
17.04.2023 / 23:595РусŁacБел

Банкір аказаўся за кратамі за каментарыі супраць Лукашэнкі

Дзмітрый Богуш у мінулым — намеснік старшыні праўлення Тэхнабанка. Ён ужо чатыры месяцы за кратамі.

Дзмітрый Богуш. Скрыншот відэа БТ

Дзмітрый Богуш 18 год працаваў у банкаўскай сферы. Пасля заняўся бізнэсам — трымаў кампаніі, якія ставілі ветракі ў Гродзенскай вобласці.

З інтэрв'ю на БТ становіцца вядомым, што яго затрымалі ў снежні 2022 года за каментарыі, дзе ён нібы зневажаў Лукашэнку. З таго часу Богуш быў у СІЗА. На яго завялі крымінальную справу за «распальванне варожасці» (ч. 2 арт. 130 КК).

Выглядае, што інтэрв'ю знятае ў кабінеце следчага. 

Скрыншот відэа БТ

Прапагандыстка Настасся Бенедзісюк у інтэрв'ю выпытвае ў 50-гадовага бізнэсоўца, як гэта ён пасмеў хаяць уладу, калі добра зарабляў, ці ён выправіўся і ці будзе яго дачка пасля вучобы працаваць на дзяржаўным прадпрыемстве.

Чытайце таксама:

Дзяржтэлебачанне паказала сюжэт пра затрыманне заснавальніка незалежнага сайта Леаніда Гаравога

У Брэсце затрымалі былога палітвязня. Ён стаў ахвярай фэйкавай рассылкі сілавікоў

Сакрэт нязломнасці. Андрэй Пачобут, закладнік Аляксандра Лукашэнкі, святкуе 50-годдзе ў турме

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
18
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
51
2
Няважна/адказаць/
18.04.2023
Мангол, яны як флюгер, калі што - і раптам будуць такія супраць лукашэнкі. Як хрушчова, да гэтуль не магу зразумець, як гэтая пачвара па зямлі ходзіць, і нават на захад з'ехала, і нішто ёй не робіцца. А павінна сядзець, ёй ніхто нічога не дараваў.
0
Ёсік/адказаць/
18.04.2023
Пры лукашэнку вы мелі скарыначку хлеба, нейкія грошы, чарку ды шкварку. Навошта вам яго зрынаць, без яго знікеіце. Вось і ўвесь сказ аб уладзе. Краіна ў сра.ы, але без яго знікнем. 29 гадоў як гаў.о ў палонцы боўтаемся.
0
даведка/адказаць/
18.04.2023
Провинциалка Анастасия Б. там уже стала начальницей (заведующей) над другими.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930