Знайсці
11.04.2023 / 21:5417РусŁacБел

Ва ўкраінскай Вярхоўнай Радзе заклікалі прызнаць Беларусь акупаванай тэрыторыяй

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка заклікаў дэпутатаў прызнаць Беларусь часова акупаванай Расіяй, а рэжым Лукашэнкі — марыянеткавым.

Дэпутат Аляксей Ганчарэнка

Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны з дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь» выступілі з ініцыятывай тэрмінова прызнаць тэрыторыю Беларусі часова акупаванай Расіяй. Дэпутат з гэтай фракцыі Аляксей Ганчарэнка заявіў з трыбуны:

«Зразумела, што сёння Беларусь — акупаваная Пуціным краіна, а сам рэжым Лукашэнкі — нелегітымны.

Але, можа, хто-небудзь патлумачыць, чаму ў нас дагэтуль ёсць амбасадар у Мінску?»

Аляксей Ганчарэнка заявіў, што Лукашэнка такі ж самы злачынца, як і Пуцін. Яго месца ў будучыні побач з Пуціным на лаве падсудных у Гаазе, лічыць дэпутат, старонкі ў сацсетках якога рэжым Лукашэнкі не так даўно прызнаў «экстрэмісцкімі». У студзені Ганчарэнка ініцыяваў збор подпісаў пад петыцыяй за разрыў дыпламатычных адносін Украіны з Беларуссю.

Чытайце таксама:

Украінскі пасол не разумее, чым Лукашэнку не дагадзіла Украіна

Кізім пра ядзерную зброю ў Беларусі: Зразумела, навошта гэта Пуціну, але навошта беларусам?

Пасол Украіны ў Беларусі: Беларусы вераць тэлевізару, але канчатковы пералом пакуль не адбыўся

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
1
першая ледзі зімбабэ/адказаць/
12.04.2023
Простае рашэньне, пра што?
можа пра вас:ь? ды ну на фіг


у мяне ў галаве толькі Грыша Азаронак... 0о... Грыыышааа едзе крыша
0
Снид/адказаць/
12.04.2023
Лучше поздно, чем никогда :)
1
першая ледзі зімбабэ/адказаць/
12.04.2023
я ўжо казала...
калі яны прызнаюць Беларусь акупаванай тэрыторыяй, значыць яны могуць сунуцца сюды...
так бы мовіць... 'утульны' блякончык

не.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031