Знайсці
11.04.2023 / 09:432РусŁacБел

«Мой жывот выказаўся». Starbucks выпусціў серыю новых напояў, але штосьці пайшло не так

«Гэта адзін з найбуйнейшых запускаў, якія мы мелі за апошнія дзесяцігоддзі», — упэўнены дырэктар па маркетынгу Starbucks.

Напоі з серыі Oleato. Фота: stories.starbucks.com

Амерыканская сетка кавярань Starbucks запусціла серыю новых напояў Oleato — звычайнай кавы, але з дадаткам аліўкавага алею першага адціскання. Пра гэта 10 красавіка напісала агенцтва CNN.

Кіраўніцтва Starbucks сцвярджае, што такія аліўкавыя напоі вельмі карысныя для здароўя, і што яны здольныя «зрабіць рэвалюцыю ў кававай індустрыі».

«Гэта адзін з самых значных запускаў за апошнія дзесяцігоддзі», — сказаў CNN Брэдзі Бруэр, дырэктар па маркетынгу Starbucks.

«Гэта моцна зменіць кававую індустрыю і стане вельмі прыбытковым новым дадаткам да кампаніі», — дадаў Говард Шульц, часовы генеральны дырэктар Starbucks.

Аднак не ўсе падзяляюць іх пункт гледжання. 

Як адзначае CNN, аліўкавыя напоі Oleato амаль адразу пасля іх піцця ў многіх выклікалі дыярэю — прычым як у звычайных кліентаў, так і ў персаналу Starbucks.

«Палова каманды пакаштавала гэта ўчора, і для некаторых гэта скончылася … карацей кажучы, ім трэба было ў прыбіральню, калі вы разумееце, што я маю на ўвазе», — распавёў барыста адной з кавярань Starbucks.

Каментарыі кліентаў таксама не прымусілі сябе чакаць: адны казалі пра тое, што «новы напой прымусіў іх жывот выказацца», а другія — што «не дакрануліся б да гэтых напояў нават трохметровым кіем». 

І сапраўды, нягледзячы на ​​ўсю карыснасць аліўкавага алею (зніжэнне рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў і артэрыяльнага ціску), яго выкарыстанне разам з кафеінам дае моцны слабіцельны эфект (кафеін стымулюе кішэчнік, а аліўкавы алей яго расслабляе). Таму тут важна захоўваць асцярожнасць.

Алей, асабліва ўранку, слабіць. Кава таксама многіх слабіць. А кава з алеем, натуральна, слабіць нашмат мацней.

Продаж напояў Oleato, як піша CNN, быў упершыню запушчаны ў Італіі яшчэ ў лютым гэтага года. Новая серыя складаецца з латэ на аўсяным малаку (Oleato™ Caffè Latte), эспрэса з лёдам на аўсяным малаку (Oleato™ Iced Shaken Espresso) і колд бру з залатой пенай (Oleato™ Golden Foam™ Cold Brew) — і ва ўсе з іх дадаецца па адной лыжцы алею, што дадае кожнаму напою па 120 калорый.

Чытайце таксама:

Што будзе, калі піць каву пасля абеду

Яркія цукеркі, марожанае і салодкія ёгурты. Калі вы іх ясце, вазьміцеся за галаву

Дзвюххвілінныя трэніроўкі, якія могуць прадоўжыць ваша жыццё на гады

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
bhagawan/адказаць/
11.04.2023
siarod naturalnych słabilnych lekaŭ zjaviŭsia novy recept!
0
даведка/адказаць/
11.04.2023
У меня такую же протестную реакцию вызывает любое мороженое с шоколадной глазурью из кокосового масла.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера