Знайсці
08.04.2023 / 07:471РусŁacБел

Апельсінавы велікодны пірог з шакаладам — просты рэцэпт, а незвычайны

Прапануем зрабіць традыцыйны велікодны пірог у больш сучасным варыянце. Яго асаблівасць у тым, што цытрус разбаўляе салодкасць дэсерту і робіць смак больш арыгінальным. 

Велікодны пірог. Фота: foodgal.com

Вам спатрэбіцца:

  • 100 г масла,
  • 120 г белага шакаладу,
  • 4 яйкі,
  • 130 г дробнага цукру,
  • 70 г пшанічнай мукі,
  • 1,5 чайнай лыжкі разрыхляльніка,
  • 100 г молатага міндалю,
  • толькі што надзёртая цэдра 1 апельсіна,
  • форма для кекса.

Як гатаваць

Растапіце масла ў каструлі. Дадайце здробнены шакалад і пакіньце на некалькі хвілін. Змяшайце да аднароднасці.

Яйкі ўзбіце з цукрам да пышнай пены. Уліце туды шакаладную сумесь.

Дадайце апельсінавую цэдру і па жаданні — сок. Працягвайце ўзбіваць. Потым усыпце пшанічную муку з разрыхляльнікам і молатым міндалем.

Усё акуратна перамяшайце.

Выліце цеста ў форму для кекса.

Выпякайце пры тэмпературы 170 градусаў на працягу 45 хвілін ці пакуль зубачыстка не будзе выходзіць сухой.

Пірог таксама можна ўпрыгожыць з дапамогай белага шакаладу, сметанковага соусу і міндальных пялёсткаў.

Чытайце яшчэ:

Да велікоднага стала. Робім пасху: 4 рэцэпты, якія абавязкова атрымаюцца

Рэцэпты велікоднага стала: крашанкі, паска, запечанае мяса

Не толькі пра яйкі. Велікодны ТЭСТ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
дзе мой торцік?/адказаць/
08.04.2023
ну не ведаю... шакаладку на гэта марнаваць? лепш яе так з'есці
а астатняе ў рэцэпце норм
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера