Знайсці
05.04.2023 / 12:18РусŁacБел

У чацвер прыкметна пацяплее

Аднак 6 красавіка чакаюцца моцны вецер і ападкі, паведамляе Белгідрамет.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, які можа пераходзіць у дождж), на дарогах галалёдзіца.

Днём пераважна па паўднёвай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с, месцамі па паўднёвым усходзе да 15—18 м/с.

Уначы тэмпература будзе вагацца ад мінус 1 градуса на захадзе да плюс 8 градусаў на ўсходзе.

Днём у Мінску і Віцебску — да +14, у Гомелі — да +16, у Магілёве — +15, у Брэсце — +9, у Гродне — +10.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930