Знайсці
04.04.2023 / 19:381РусŁacБел

Баец UFC Мухамад Макаеў папрасіў, каб пра яго казалі «з Дагестана», а не «з Расіі»

Макаеў звярнуўся да лігі з просьбай не згадваць пра яго паходжанне з Расіі.

Мухамад Макаеў. Фота: Цік-ток канал @all_about_mma1

22-гадовы баец абурыўся згадкай Расіі ў відэаплашцы з яго прадстаўленнем. Ён звярнуўся з просьбай не згадваць пра яго паходжанне з Расіі.

У сваім твітары ён напісаў: «Мне гэта не падабаецца! Калі ласка, пакіньце проста «Дагестан» на мой наступны выхад».

Пост Махамада Макаева ў твітары

Гэта выказванне сабрала больш за 500 каментарыяў.

У выніку Махамад патлумачыў сваю заяву. Галоўнай яе прычынай сталі пратэсты ў Маскве супраць будаўніцтва мячэці на месцы Святога Праваслаўнага возера:

«Я шмат прачытаў каментарыяў аб тым, як рускія выступаць супраць мусульман, якія хочуць пабудаваць мячэць у Маскве. Для мяне гэтага дастаткова. Я магу сказаць, што краіна, у якой я цяпер жыву, ніколі адкрыта не выступала супраць будаўніцтва мячэцяў».

Махамад Макаеў нарадзіўся ў 2000 годзе ў Буйнакску (Дагестан). Калі яму было 12, сям'я пераехала ў Англію з-за палітычнага пераследу бацькі.

Яны пасяліліся ў ваколіцах Манчэстэра. Там падлетак стаў сур'ёзна захапляцца вольнай барацьбой. Ён змог выйграць нацыянальны чэмпіянат Брытаніі і імкнуўся прабіцца на міжнародную арэну. Але ўсяму перашкаджала адсутнасць грамадзянства, што не дазваляла Макаеву выязджаць за межы краіны.

Паралельна Махамад стаў захапляцца рознымі адзінаборствамі (бокс, джыу-джыцу, грэблінг). У выніку ён прыняў рашэнне стаць байцом змешаных адзінаборстваў (ММА). Ён — двухразовы чэмпіён свету па ММА ва ўзросце да 20 гадоў.

Адарваны ад гістарычнай радзімы Макаеў падкрэсліваў сваё паходжанне белай папахай на галаве.

Цяпер ён выступае ў UFC ў найлягчэйшай вазе (да 57 кг) і мае мянушку «карнік».

У той жа час іншы баец UFC Мікіта Крылоў, які паходзіць з Луганскай вобласці, падчас аднаго з выступленняў на крыкі з трыбун «USA» выкрыкнуў «Расія!».

Чытайце яшчэ:

Гульца віцебскага «Макслайна» затрымалі проста на футбольным полі

Дзе цяпер Вадзім Дзевятоўскі, былы лёгкаатлет і дэпутат, які ў 2020-м трапіў на Акрэсціна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0
04.04.2023
срочна денацифицировать Даггестан!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031