Знайсці
02.04.2023 / 20:389РусŁacБел

«Усіх заб’ём, каго трэба, абрабуем. З Богам». Хто такі Уладлен Татарскі, якога падарвалі ў піцерскай кавярні

Прапагандыст вайны Уладлен Татарскі, якога забілі падчас яго творчага вечара ў кавярні Санкт-Пецярбурга, — былы крымінальнік, рабаўнік. Гэты ваенкар вызначаўся нават на фоне агалцелай расійскай прапаганды.

Уладлен Татарскі. Фота: яго тэлеграм-канал

Уладлен Татарскі — гэта псеўданім расійскага блогера з батальёна «Усход» і ваеннага карэспандэнта Максіма Фаміна, які ўслаўляў агрэсію Расіі супраць Украіны.

Ён запісваў відэаролікі з «аналізам» вайны і даваў парады мабілізаваным расіянам. Быў сярод запрошаных на выступленне Пуціна з нагоды далучэння Луганскай, Данецкай, Херсонскай і Запарожскай абласцей.

У адным з ролікаў, запісаным летась у верасні, акурат пасля таго пуцінскага выступлення, ён заявіў, што «ўсіх пераможам, усіх заб’ём, усіх, каго трэба, абрабуем, і ўсё будзе, як мы любім, з Богам».

А ўчора ваенкар не хаваў радасці ад паведамлення аб смерці беларускага добраахвотніка.

Татарскаму было 40 гадоў. Па яго словах, нарадзіўся ён і ўсё жыццё пражыў у Макееўцы, на Данбасе. Гаварыў, што яго бацька — «рускі патрыёт, звычайны шахцёр» і выхоўваў яго ў патрыятычным духу. Ён у дзяцінстве рабіў «дробныя дысідэнцкія выхадкі на ўроках украінскай мовы».

Татарскі казаў, што займаўся бізнэсам, пакуль яго не пасадзілі за рабаванне банка. У 2014 годзе ўцёк з турмы і далучыўся да прарасійскага апалчэння.

Потым яго зноў пасадзілі, бо юрыдычных падстаў для вызвалення не было. Потым ён быў памілаваны і адслужыў па кантракце. У 2019-м звольніўся і заняўся блогерскай дзейнасцю, паехаў працаваць у Маскву. Калі пачалася поўнамаштабная вайна, стаў яе апяваць.

Уладлен Татарскі. Фота: business-gazeta.ru

Пра свае ўцёкі з турмы напісаў кнігу, якую выдаў, калі жыў у Маскве. Нядаўна выйшла яшчэ адна яго кніга — зборнік апавяданняў «Медытацыя».

Татарскі лічыў, што «Украіна як дзяржава ў цяперашнім выглядзе павінна быць знішчана».

«Якому нармальнаму чалавеку з Украіны, калі ён пераехаў у РФ захочацца вучыць ўкраінскую мову? І галоўнае: для чаго? Чытаць Шаўчэнку ў арыгінале? Гэта смешна ж. Вывучаць (не гаварыць на суржыку, а менавіта вывучаць ўкраінскую мову) захочуць толькі яшчэ не выяўленыя ФСБ агенты ГУР і СБУ», — пісаў Татарскі.

Ваенкар прызнаваўся, што не чакаў ад Украіны супраціву. Ëн заклікаў да бязлітасных бамбёжак.

«Калі б мы ў першы дзень пахавалі ў казармах Украіны 10 тысяч украінскіх салдат, то яны былі б на перамовах згаворлівымі, гэта б дэмаралізавала мацней», — заяўляў Татарскі ў адным з інтэрв'ю.

Уладлена Татарскага забіла 2 красавіка выбухам ў кафэ Street Food Bar №1 у Санкт-Пецярбургу. Там ён выступаў з лекцыяй пра тое, як «весці рэпартажы з гарачых пунктаў» і «што такое быць ваенкарам».

Сустрэча з Татарскім была арганізаваная дыскусійным клубам «Кібер Фронт Z». У ліпені 2022 года уладальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын казаў, што Street Food Bar №1 належыць яго кампаніі «Канкорд».

Чытайце таксама:

У піцерскай кавярні падарвалі ваенкара Уладлена Татарскага. Выбухоўку, імаверна, схавалі ў падоранай статуэтцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
03.04.2023
- Усіх заб'ём, усіх абрабуем!
- А што калі заб'юць вас?
- Нас? А нас за што?
03.04.2023
Гаварыў, што яго бацька — «рускі патрыёт, звычайны шахцёр» і выхоўваў яго ў патрыятычным духу. Ён у дзяцінстве рабіў «дробныя дысідэнцкія выхадкі на ўроках украінскай мовы»


Другими словами, был туп и к ученью не пригоден. Стандартный путь русского патриота, "украл - выпил - в тюрьму" с вариациями.
0
Олег/адказаць/
03.04.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера