Знайсці
02.04.2023 / 18:3421РусŁacБел

Качанава заявіла, што беларусам не патрэбныя даляры

Старшыня Савета Рэспублікі падзялілася меркаваннем, якія грошы і для чаго патрэбныя ў Беларусі.

Наталля Качанава. Скрыншот сюжэта БТ

Наталля Качанава лічыць, што няма неабходнасці бегчы ў абменнікі.

«Хто кажа пра тое, што сёння не хапае даляраў ці еўра? Усе думаюць, як зарабіць свой беларускі рубель, каб нармальна жыць у сваёй краіне», — выказалася яна ў эфіры БТ.

«Я бачу, што давер да беларускай валюты расце. Імкненне да замежнай валюты? Ну, можа, камусьці трэба будзе паехаць некуды, і яна яму спатрэбіцца. Але ў Беларусі няма неабходнасці ў валюце.

І мы рады, што Нацбанк Беларусі праводзіць такую палітыку: зніжаецца стаўка рэфінансавання ў такіх няпростых эканамічных умовах», — дадала Качанава.

У Беларусі, па яе словах, створаны ўсе умовы, каб «нармальна вучыцца, працаваць, нараджаць дзяцей і адпачываць».

Чытайце таксама:

Качанава адкрывала краму з каўбасамі ў «Сталіцы»

Качанава выкарыстала 8 Сакавіка для славаслоўя генію Лукашэнкі

«Пад мудрым кіраўніцтвам архітэктара суверэннай Беларусі». Качанава задае новы канон культа асобы

Наталля Качанава паказала свой айфон ФОТАФАКТ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Чаканаў/адказаць/
03.04.2023
Тупарылым наогул нічога не патрэбна...
0
Василий/адказаць/
03.04.2023
А нам не нужна кочанова
0
Ядвига/адказаць/
03.04.2023
Назад, в Новополоцк, к любимым канализациям!!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера