Знайсці
02.04.2023 / 14:2213РусŁacБел

Сафію Сапегу адправяць у Расію даседжваць тэрмін

Маці Сафіі і яе бацька падалі хадайніцтва ў Мінюст РФ аб пераводзе дачкі ў Расію. Беларускі бок даў згоду, як і сама дзяўчына, піша «База» са спасылкай на адваката Антона Гашынскага.

Цяпер сямʼя Сапегі чакае суда ў Расіі, які павінен вызначыць тэрмін адбыцця пакарання Сапегі на радзіме. Пасля гэтага яе перавод стане тэхнічна магчымы.

Сафія Сапега — былая дзяўчына былога рэдактара тэлеграм-канала Nexta Рамана Пратасевіча. У маі 2021 года іх абодвух затрымалі ў Мінску пасля прымусовай пасадкі самалёта з імі на борце. У маі 2022 года Сапегу, абвінавачаную па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі, прысудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Лукашэнка, які раней казаў, што «шкада дзяўчыну», адмовіў ёй у памілаванні.

Суд над Пратасевічам ідзе цяпер.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
а хаця не. я Грышэ Азаронку аддана. и буду век яму вярна/адказаць/
03.04.2023
бо помнится нынешний герой Франок Вечерко драпал из Америки с ногой че-то там, потому что не смог че-то там оплатить...
0
Мойша/адказаць/
03.04.2023
Common sense , беларусы заслужылі тое што маюць сення, не ўсе ў гэтым вінаватыя але вынік барацьбы за рускага кандыдата кладзецца на ўсіх
0
Мойша/адказаць/
03.04.2023
Былая дзяўчына, Софія выканала свае задачы, а цяпер яе трэба вывесці з гульні. А з Пратасевічам як небудзь ужо разбяруцца кгбісты.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829