Знайсці
02.04.2023 / 14:091РусŁacБел

Расійскі Першы канал пераклаў назву песні Беёнсэ If I Were A Boy («Калі б я была хлопцам») як «Калі ў мяне будзе хлопчык»

Кампазіцыю If I Were A Boy у шоу «Голас» выконвала Наталля Падольская. Нечакана ў цітрах назву песні Беёнсэ пазначылі як «Калі ў мяне будзе хлопчык». Магчыма, гэта адбылося ў сувязі з законам аб забароне «прапаганды ЛГБТ».

 

Гэту песню неаднаразова выконвалі і іншыя ўдзельнікі як дарослага, так і дзіцячага «Голасу». Тады ў цітрах кампазіцыя перакладалася як «Калі б я была хлопцам».

Песня Беёнсэ выйшла ў 2008 годзе і трапіла ў топы сусветных музычных чартаў. У ёй гаворыцца пра тое, як жанчына паводзілася б, калі б стала мужчынам. Напрыклад, піла б піва з сябрамі, апраналася як заўгодна і заляцалася да дзяўчат.

Чытайце таксама:

Прэмію за ўклад у развіццё беларускай музычнай індустрыі атрымаў аўтар песні «Я русский»

Усе свае на чале з нявесткай Лукашэнкі. У Беларусі назвалі найлепшую песню 2022 года

Спявачка Земфіра выпусціла антываенны кліп з селядцом на газеце «Звязда»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Natali/адказаць/
02.04.2023
If I were smart, I would avoid stupid Russian TV shows.
Pity, that I'm just a girl with an empty head.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031