«Кашалёк Пуціна» даў канцэрт і майстар-клас у Мінску
Віяланчэліст Сяргей Ралдугін даў канцэрт і правёў майстар-клас у Мінску да так званага Дня адзінства народаў Расіі і Беларусі, а таксама да 150-годдзя з дня нараджэння рускага кампазітара Сяргея Рахманінава.
Віяланчэліст Сяргей Ралдугін даў канцэрт і правёў майстар-клас у Мінску. Скрын відэа
Майстар-клас быў праведзены для выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Канцэрт адбыўся ў Нацыянальным тэатры оперы і балета. Ралдугін стаў спецыяльным госцем вечара.
Ралдугін — хросны бацька Марыі (апошні час вядомая пад прозвішчам Варанцова), старэйшай дачкі Пуціна і яго былой жонкі Людмілы.
Фінансавыя сувязі паміж Ралдугіным і Уладзімірам Пуціным былі раскрытыя ў 2016 годзе пасля публікацыі «панамскіх архіваў» — уцечкі мільёнаў канфідэнцыйных дакументаў з панамскай юрыдычнай фірмы Mossack Fonseca.
Чытайце таксама:





