Знайсці
02.04.2023 / 11:094РусŁacБел

У Беларусі хлеб даражэйшы, чым ва Украіне, дзе ідзе вайна. Колькі каштуе хлеб у розных краінах 

Спецыялісты аналітычнага сэрвісу Numbeo абнавілі рэйтынг краін па цане хлеба. Даныя сэрвісу рэгіструюць цану бохана свежага белага хлеба вагой 500 г.

Па стане на 24 сакавіка 2023 года самая нізкая цана ў свеце на белы хлеб была ў Тунісе ($0,14), Алжыры ($0,16) і Казахстане ($0,36).

У Беларусі ($0,65) хлеб даражэйшы, чым ва Украіне ($0,58) і Расіі ($0,60).

У іншых нашых суседзяў цэны большыя: Польшча — $0,98, Эстонія — $1,16, Латвія — $1,23, Літва — $1,43.

Самыя высокія цэны на белы хлеб адзначаны ў Даніі ($2,87), Нарвегіі ($2,88), Ісландыі ($3,15), ЗША ($3,27) і Швейцарыі ($3,28).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Жвір/адказаць/
02.04.2023
Дарэчы, якасьць хлебных вырабаў значна пагоршала. Не разумею, чаму. Мне так падабаўся "Водар", а цяпер, што гэта ? Ды й "люксавыя" Траецкі з Нарачанскім цяпер нешта зусім іншае. "Марусін" ? Апошні раз быў зусім неядомы, я скарміў яго птушкам, вераб'ям ды галубам.
0
Чаркашкварка/адказаць/
02.04.2023
Дык маскоускаму халую развязаушаму вайну з крамлеускiм злачынцам трэба ж аплачваць вайну i усё за кошт беларускага народа. Спадзяюся,каддафi яшчэ здзiвiцца.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
03.04.2023
Жвір

Птиц нельзя кормить хлебом, колхозник. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031