Знайсці
02.04.2023 / 08:06РусŁacБел

Расія не дасягнула пастаўленых да 1 красавіка мэт па наступе — ISW

Расія праваліла так званы «вялікі зімовы наступ» і не дасягнула пастаўленых мэт — цалкам захапіць Данецкую і Луганскую вобласці, канстатуюць эксперты Інстытута вывучэння вайны (ISW).

 Расійскія мабілізаваныя ва Украіне. Скрын відэа

Па словах ваенных аналітыкаў, расійскія, украінскія і заходнія крыніцы 1 красавіка адзначылі, што зімовы наступ расійскіх войскаў не дасягнуў пастаўленай Крамлём мэты — захопу тэрыторый па адміністрацыйных межах Данецкай і Луганскай абласцей да 31 сакавіка.

Эксперты таксама зважаюць: расійскія ваенныя блогеры занепакоеныя, што войскі РФ павінны завяршыць свае наступальныя аперацыі ў Бахмуце і Аўдзееўцы, каб падрыхтавацца да ўкраінскіх контрнаступленняў, якія яны чакаюць паміж 16 красавіка і 9 мая.

Ваенныя блогеры падкрэслілі сваё расчараванне, што на працягу зімы не было вырашальных баёў, і лічаць, што Расія не зможа працягваць шырокамаштабную наступальную аперацыю, калі не ўтрымае пад кантролем Бахмут і Аўдзееўку на працягу наступных тыдняў.

ISW ужо даўно ацэньваў, што расійскі зімовы наступ наўрад ці будзе паспяховым з-за пастаяннай няздольнасці расійскага камандавання зразумець часовыя і прасторавыя ўмовы, звязаныя з такой кампаніяй.

Інстытут таксама прагназаваў, што Расіі не хопіць баявой моцы, неабходнай для правядзення больш чым адной буйной наступальнай аперацыі ў Данецкай і Луганскай абласцях, а прызыўныя кампаніі ў Расіі і на акупаваных украінскіх тэрыторыях могуць сведчыць пра тое, што Расія рыхтуецца да недахопу рэзерваў.

У справаздачы адзначаецца, што Расія можа неўзабаве правесці перастаноўкі ў вышэйшым вайсковым камандаванні РФ з-за няўдалай зімовай наступальнай аперацыі.

Таксама ў справаздачы коратка адзначаецца, што расійскія нацыяналісты крытыкуюць Аляксандра Лукашэнку, бо той не працягвае намаганні па стварэнні Саюзнай дзяржавы паміж Расіяй і Беларуссю з сярэдзіны 1990-х гадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера