Знайсці
01.04.2023 / 22:3614РусŁacБел

Швед сцвярджае, што колькасць зваротаў у «камісію па вяртанні» ўзрасла да 56-ці

Генеральны пракурор Андрэй Швед заявіў, што ў кіраваную ім камісію па вяртанні беларусаў, якія з'ехалі, нібыта паступіла ўжо 56 заяў.

Андрэй Швед

«Праца ідзе, паступіла 56 зваротаў ужо з-за мяжы. Матэрыялы рыхтуюцца да пасяджэння камісіі. І я думаю, у найбліжэйшы час першую частку гэтых зваротаў мы разгледзім ва ўстаноўленым указам кіраўніка дзяржавы парадку», — расказаў Швед у эфіры тэлеканала АНТ.

Камісія па вяртанні запрацавала на пачатку лютага 2023 года. У сакавіку паведамлялася, што за месяц яе працы ў камісію звярнуліся 23 чалавекі, але большасць заяў «не адпавядала» прапісаным ва ўказе крытэрыям.

Ад тых, хто звяртаецца ў камісію, патрабуюць растлумачыць, чаму яны асцерагаюцца вярнуцца (фактычна данесці самім на сябе), раскаяцца і прынесці публічныя прабачэнні (публічна прынізіцца) і пакрыць прычыненую шкоду (падтрымаць сваіх мучыцеляў матэрыяльна). Такія ўмовы слаба матывуюць нават тых, хто не змог добра ўладкавацца на чужыне і моцна сумуе па радзіме. Тым больш, што любыя дадатковыя каментарыі і тлумачэнні лукашэнкаўскіх чыноўнікаў і прапагандыстаў, як правіла, не дадаюць аптымізму, бо яны звычайна прасякнутыя настроенасцю помсту, а не прабачэнне.

Чытайце таксама:

За месяц лукашысты дачакаліся «ажно» 23 зваротаў у «камісію па вяртанні». Але яны іх не цешаць

Пракуратура заявіла пра першы зварот у «камісію для эмігрантаў». А гэта была рэдактарка «Белсата»

Указ пра «камісію па вяртанні» склалі так, каб ён нічога не гарантаваў. Вось што гэта даказвае

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Логопед /адказаць/
02.04.2023
000, "Луся, я тебя лублу!" (с)
02.04.2023
Прачыталася "камісія па вар'ятні". А можа так і трэба?
03.04.2023
Чакаем 100500.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031