Знайсці
01.04.2023 / 18:104РусŁacБел

Полацкі піўзавод прадаецца з аўкцыёну

На электроннай гандлёвай пляцоўцы «ІПМ-Таргі» размясцілі аб’яву аб продажы з аўкцыёну завода «Полацкія напоі і канцэнтраты», больш вядомага як Полацкі піўзавод.

Піўзавод з’яўляецца дзейным прадпрыемствам і прадаецца як маёмасны комплекс. Пачатковы кошт лота складае 3,2 мільёна рублёў, або 1,1 мільёна долараў. Прадаўцом выступае адкрытае акцыянернае таварыства «Белсолад».

Таргі прызначаныя на 4 красавіка. Пакупнік павінен будзе пакрыць крэдыторскую запазычанасць прадпрыемства перад ААТ «Белсолад» у тэрмін, не пазнейшы за 36 месяцаў з даты заключэння дагавора куплі-продажу, шляхам штомесячнага пагашэння запазычанасці роўнымі долямі.

Таксама пакупнік абавязаны заключыць з ААТ «Белсолад» дамову куплі-продажу абсталявання, набытага таварыствам для гэтага прадпрыемства.

Летась Полацкі піўзавод адзначыў 50-годдзе. У асартыменце яго прадукцыі — піва, канцэнтрат кваснога сусла, соладавыя экстракты. У апошні час прадпрыемства актыўна развівала ўласную гандлёвую сетку.

Чытайце таксама:

З чацвёртага разу прадалі старую панскую сядзібу ў Ганцавіцкім раёне

Тапузідзіс набыў гасцініцу «Славянская» ў Мінску

У Сенненскім раёне выставілі на продаж рэшткі маёнтка, у якім некалі працаваў Янка Купала

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Anatol Starkou /адказаць/
02.04.2023
АЯ яю яю яю, пабываць бы мне у Кітаем, там бы я напіўся б чаю і абьеўся б мандарын З павагай, Ваш Старкоў
1
скажыце - рыыыс (вас здымае камера)/адказаць/
02.04.2023
Starkou , там жа экалогія трындзец
нуў... удачы вам)
0
Dendraryj/адказаць/
03.04.2023
Anatol Starkou , прыеліся амерыканскія харчы?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031