Знайсці
01.04.2023 / 17:56РусŁacБел

Да адной з жанчын, затрыманых у Круглым, выклікалі «хуткую»

Да затрыманай у райцэнтры Круглае на Магілёўшчыне Аліны Гаравай увечары 30 сакавіка выклікалі «хуткую», паведамляе Mayday Team. На той момант жанчына яшчэ знаходзілася ў Круглянскім РАУС і чакала адпраўкі ў магілёўскі СІЗА.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у жанчыны абвастрыліся хранічныя захворванні. Сілавікі не далі яе шпіталізаваць, патлумачыўшы гэта тым, што ў СІЗА, куды яна павінна была пасля накіравацца, маецца дзённы стацыянар.

Днямі паведамлялася, што сілавікі правялі аблаву ў Круглым. Адносна затрыманых была заведзеная крымінальная справа па артыкуле 342 КК аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Сярод іншых быў арыштаваны адзін з самых паспяховых мясцовых прадпрымальнікаў, Аляксандр Калін. Акрамя таго, 27 сакавіка ў рамках гэтай крымінальнай справы пасля ператрусаў былі папярэдне ўзятыя пад варту на 72 гадзіны жыхары Круглага Аліна Горава, Улад Лагуценка і былы галоўны ўрач санстанцыі Аляксей Цыганаў.

Дачку і сына Аляксандра Каліна адпраўлялі на «суткі» ў ІЧУ, а 29 сакавіка ператрусы прайшлі ў яго бацькі і жонкі.

Чытайце таксама:

Хапун у Дзяржынску: лік ператрусаў ідзе на дзясяткі

«Круцілі, грамілі, фатаграфавалі». Што вядома пра затрыманні ў Ляхавічах, Мёрах, Полацку, Бабруйску, Круглым

З ператрусам прыйшлі да сваякоў былога каліноўца і актывіста Стральцова

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
14
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930