Знайсці
01.04.2023 / 17:14РусŁacБел

Швецыя можа ўступіць у НАТА ўжо да ліпеня — Столтэнберг

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў у інтэрв'ю Politico, што чакае ўступлення Швецыі ў НАТА да ліпеня. Пакуль гэтую справу тармозіць Турцыя, але ёсць спадзяванне, што яе супраціў удасца пераадолець.

У пятніцу ўвечары турэцкі парламент ратыфікаваў сяброўства ў НАТА Фінляндыі. Турцыя стала апошняй краінай з 30 членаў Паўночнаатлантычнага альянсу, якая ўхваліла ўступленне Фінляндыі ў гэты ваенна-палітычны блок.

Фінляндыя і Швецыя падалі заяўкі на ўступленне ў НАТА ў мінулым годзе разам, але прыняцце абедзвюх краін у альянс зацягвалася, бо парламенты Турцыі і Венгрыі доўгі час адкладвалі ратыфікацыю заявак дзвюх краін. 

Столтэнберг адзначыў, што Швецыя можа далучыцца да альянсу ў ліпені, у перыяд паміж парламенцкімі выбарамі ў Турцыі, якія пройдуць 14 мая, і самітам у Вільні, прызначаным на 11 ліпеня. Венгрыя таксама яшчэ не ратыфікавала заяўку Швецыі, аднак галоўнай перашкодай для далучэння гэтай краіны да альянсу лічыцца Турцыя.

Турцыя абвінавачвае Швецыю ў падтрымцы курдскіх груповак. Таксама яе раздражненне выклікала спаленне асобніка Карана ў Стакгольме, з-за чаго перамовы паміж Швецыяй і Турцыяй аб членстве ў НАТА на пачатку года былі часова прыпыненыя. Аднак у сакавіку перамовы аднавіліся.

Енс Столтэнберг заўважыў, што пасля далучэння Фінляндыі і Швецыі да НАТА 96% насельніцтва ЕС будзе жыць у краінах альянсу. Не будуць сябрамі альянсу толькі Аўстрыя, Ірландыя, Кіпр і Мальта.

Чытайце таксама:

Сахашчык: Краінам НАТА нельга недаацэньваць заяву Пуціна

У НАТА асудзілі безадказную ядзерную рыторыку Пуціна

НАТА разглядае варыянт размясціць каля межаў з Расіяй да 300 тысяч сваіх вайскоўцаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930