Знайсці
01.04.2023 / 16:4010РусŁacБел

Для Антона Смольскага прынцыпова выступаць пад чырвона-зялёным сцягам, але прынцыпы не цвёрдыя

Прызёр Алімпійскіх гульняў у біятлоне Антон Смольскі заявіў, што яму прынцыпова выступаць на спаборніцтвах пад чырвона-зялёным дзяржаўным сцягам, але калі іншага варыянту не будзе, то абыдзецца і без яго, паведамляе «Матч ТВ».

У Смольскага запыталіся пра гэта ў сувязі з тым, што ўчора Лукашэнка падтрымаў магчымасць для беларускіх спартсменаў выступаць на міжнародных спаборніцтвах пад нейтральным сцягам.

«Для мяне прынцыпова выступаць з гімнам і сцягам, але калі выбару не будзе, то ўсё роўна будзем абараняць гонар краіны», — сказаў Смольскі.

На гэтым тыдні Міжнародны алімпійскі камітэт прыняў новыя рэкамендацыі па допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў. Беларусы і расіяне, якія не падтрымліваюць вайну ва Украіне, могуць спаборнічаць у нейтральным статусе, але толькі ў індывідуальных відах спорту. Акрамя таго, яны не павінны быць звязаныя з сілавымі структурамі. 

Праўда, гэтае рашэнне яшчэ можа быць перагледжанае, бо адносна яго ёсць моцная апазіцыя.

Чытайце таксама:

Украіна будзе байкатаваць спаборніцтвы з удзелам расійскіх спартсменаў — украінскі ўрад

Дык ці паедзе Недасекаў на Алімпіяду? Вось чаго чакаць ад аслаблення спартовага бану

«Балі і абдыманкі з Лукашэнкам — не палітыка?» Спыталі ў сумленных спартсменаў, ці варта зняць спартовы бан з Расіі і Беларусі

«Мабыць, цяпер я б не пагадзілася ехаць пад нейтральным сцягам». У сям'і Смольскіх запыталіся, як яны бачаць спартыўную будучыню

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Толькі БЧБ і Літоўская Пагоня, іншых сімвалаў няма/адказаць/сачыць
03.04.2023
[Рэд. выдалена]
0
Толькі БЧБ і Літоўская Пагоня, іншых сімвалаў няма/адказаць/сачыць
03.04.2023
Anatol Starkou, хахахаха, трэба было тваё "каштоўнае меркаванне", расейца кгб-шніка улічваць, калі рабілі ўсебелрускі з'езд у 1917 на якім у адзін голас вырашылі што акрамя пагоні і бчб нічога ня можа быць сімвалам беларусаў)))

Максім Танк, камуніст, Заходняя Беларусь (Польшча) 1930
Глядзіце ў будучыню смела!
Настаў доўгачаканы час,
Пад сцягам бел‑чырвона‑белым
Чакае перамога нас

 
05.04.2023
никогда не понимал каким образом профессиональный спорт может способствовать защите чести страны
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031