Знайсці
01.04.2023 / 14:48РусŁacБел

73-гадовую жанчыну на Урале затрымалі пры спробе падпаліць ваенкамат. Яна думала, што ўдзельнічае ў «засакрэчанай аперацыі супраць тэрарыстаў»

У Першаўральску Свярдлоўскай вобласці пры спробе падпаліць ваенкамат затрымалі 73-гадовую пенсіянерку. Пра гэта паведамляюць выданне 66.ru са спасылкай на крыніцу і тэлеграм-канал Shot.

Фота: тэлеграм-канал «Навіны PVK»

Як распавяла паліцыянтам сама пенсіянерка, падпаліць ваенкамат яе нібыта пераканалі ашуканцы. Са слоў жанчыны, 30 сакавіка ёй патэлефанавалі людзі, якія прадставіліся супрацоўнікамі банка, і прапанавалі паўдзельнічаць у «засакрэчанай аперацыі супраць тэрарыстаў». Яна пагадзілася.

На наступны дзень з жанчынай звязаліся «з ФСБ» і растлумачылі, што «аперацыя» будзе праходзіць у мясцовым ваенкамаце. Па словах пенсіянеркі, чалавек, які тэлефанаваў ёй, расказаў, як зрабіць «кактэйль Молатава», якім трэба будзе «напалохаць тэрарыстаў».

У той жа дзень пенсіянерка прынесла бутэльку з запальнай сумессю да ваенкамата, але падпаліць будынак не атрымалася, і тая пайшла дадому. Па дарозе назад ёй зноў патэлефанавалі, пераканаўшы жанчыну паспрабаваць яшчэ раз, сцвярджае яна. Пасля вяртання ля ваенкамата яе ўжо чакалі сілавікі, якія затрымалі пенсіянерку.

Таксама, як піша Shot, у яе выкралі 400 тысяч расійскіх рублёў.

Па даных 66.ru, супраць жанчыны распачалі крымінальную справу аб замаху на хуліганства ў складзе групы асоб.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930