Знайсці
01.04.2023 / 10:441РусŁacБел

Пакуль ён спаў, госця перавяла грошы гаспадара на сваю картку

Жыхар горада Баранавічы недалічыўся грошай на сваёй банкаўскай картцы пасля таго, як у яго пагасціла знаёмая.

Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 212 (крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі) Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да 40-гадовай беспрацоўнай жыхаркі горада.

Жанчына гасцявала ў свайго знаёмага, піша «Наш край». Раніцай наступнага дня, пакуль мужчына яшчэ спаў, жанчына ўзяла яго мабільны тэлефон і перавяла сабе 100 рублёў з яго банкаўскай карты.

Спісанне грошай з карты мужчына заўважыў не адразу, паколькі госця прадбачліва выдаліла мабільную праграму з яго тэлефона. І толькі ўсталяваўшы яе паўторна, пацярпелы заўважыў, што на карце не хапае сродкаў.

Вырашыць пытанне «палюбоўна» не ўдалося, і мужчына звярнуўся ў міліцыю.

Чытайце таксама:

На праспекце Незалежнасці гарэў аўтобус

Гродзенцу не спадабалася гучная размова двух хлопцаў на вуліцы. Ён стрэліў з «пнеўматыкі» і трапіў аднаму ў вока

На мяжы Германіі і Нідэрландаў затрымалі беларуса з 300 тысячамі еўра

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Позор его настигнет/адказаць/
01.04.2023
Обычный белорусский джентльмен. Он хотел, чтобы она ему заплатила эти 30 евро.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829