Знайсці
01.04.2023 / 09:421РусŁacБел

У намесніка Кіева-Пячэрскай Лаўры праводзяць вобшук. Яму ўручылі падазрэнне

Намеснік Лаўры мітрапаліт Павел (Лебедзь) заявіў, што Служба бяспекі 1 красавіка праводзіць у яго доме ператрусы і ўручыла падазрэнне.

Мітрапаліт Павел. Скрыншот з відэа

Паводле звестак Лебедзя, яму ў суботу а 7:30 уручылі падазрэнне. Ён дадаў, што ў яго доме праводзяць ператрусы, піша «Украінская праўда».

Па даных крыніц УП, падазрэнні ўручаныя па артыкулах 161 КК «Парушэнне раўнапраўя грамадзян у залежнасці ад іх расавай, нацыянальнай прыналежнасці, рэлігійных перакананняў, інваліднасці і па іншых прыкметах» і 436 «Прапаганда вайны».

Са слоў Паўла, СБУ яму сказала, што ён «праклінаў прэзідэнта».

У сакавіку 2023 года Нацыянальны запаведнік «Кіева-Пячэрская лаўра» разарваў дамову з УПЦ МП аб бясплатным карыстанні Лаўрай у Кіеве. Манахі павінны былі пакінуць манастыр і ўсе будынкі 29 сакавіка. Але мітрапаліт Павел заявіў, што яны гэтага рабіць не будуць.

Чытаць таксама:

Ва УПЦ прыгразілі Зяленскаму «божай карай» з-за высялення манахаў з Кіева-Пячэрскай лаўры

УПЦ Маскоўскага патрыярхату адмаўляецца сыходзіць з Кіева-Пячэрскай лаўры

УПЦ Маскоўскага патрыярхату да канца сакавіка мусіць пакінуць Кіева-Пячэрскую лаўру

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ольгерд/адказаць/
01.04.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031