Знайсці
01.04.2023 / 08:161РусŁacБел

Трампу выставяць мінімум адно крымінальнае абвінавачванне

Трамп прыляціць з Фларыды ў Нью-Ёрк у панядзелак, а на наступны дзень паўстане перад судом. Ён заявіць пра невінаватасць і адправіцца назад у сваю рэзідэнцыю, піша РБК.

Былому прэзідэнту ЗША Дональду Трампу выставяць як мінімум адно абвінавачванне ў крымінальным злачынстве,  паведамляе AP са спасылкай на свае крыніцы.

Як чакаецца, Трамп у панядзелак, 3 красавіка, прыляціць у Нью-Ёрк з Фларыды і правядзе ноч у Trump Tower. На наступны дзень адбудзецца пасяджэнне суда, дзе экс-прэзідэнт выслухае абвінавачванні, выстаўленыя акруговым пракурорам Манхэтэна Элвінам Брэгам. Трамп мае намер заявіць пра сваю невінаватасць, а затым ён вернецца ў сваю фларыдскую рэзідэнцыю Мар-а-Лага.

AP паведамляе, што шматлікія абвінавачванні супраць Трампа тычацца фальсіфікацыі дзелавой дакументацыі. Само абвінаваўчае заключэнне яшчэ не апублікаванае. CNN і NYT паведамлялі, што былога кіраўніка дзяржавы падазраюць у наўмыснай падробцы фінансавай дакументацыі ў сувязі з выплатамі порнаактрысе Стормі Дэніэлс (Стэфані Кліфард). Былы адвакат экс-прэзідэнта Майкл Коэн яшчэ ў 2018 годзе прызнаў, што заплаціў Дэніэлс у 2016 годзе $130 тыс. за маўчанне пра яе раман з Трампам у 2006-м (экс-прэзідэнт гэтыя адносіны адмаўляў). Выплату па дакументах правялі як аплату юрыдычных паслуг. CNN перадаваў таксама, што Трампу збіраюцца прад'явіць больш за 30 пунктаў абвінавачвання, звязаных з махлярствам у бізнэсе.

Дональд Трамп стаў першым у гісторыі экс-прэзідэнтам ЗША, супраць якога будзе афіцыйна адкрытая крымінальная справа. 31 сакавіка акруговая пракуратура Манхэтэна звязалася з адвакатам з нагоды прад'яўлення яму абвінавачванняў па абвінаваўчым заключэнні Вярхоўнага суда. Трамп назваў тое, што адбываецца, «палітычным пераследам і ўмяшаннем у выбары на самым высокім узроўні ў гісторыі» з боку дэмакратаў, ён адмаўляе віну. Politico адзначае, што, нягледзячы на крымінальную справу, экс-прэзідэнт, які мае намер балатавацца ў 2024 годзе, можа ўдзельнічаць у выбарах.

Чытайце таксама:

Вялікае журы Нью-Ёрка прагаласавала за выстаўленне 30 крымінальных абвінавачанняў Трампу. Яго могуць арыштаваць у аўторак

«Маліцеся». Дональд Трамп пракаментаваў размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі

Кампанію Дональда Трампа прызналі вінаватай у махлярстве з падаткамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Рэальнасьць /адказаць/
01.04.2023
Ніхто не вышэй за закон і ўсе роўныя перад законам. Гэта аснова дэмакратыі й справядлівага, цывілізаванага, гуманнага кіраваньня.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930