Знайсці
31.03.2023 / 22:492РусŁacБел

Вярхоўны Суд здзекліва перагледзеў прысуд двум фігурантам «справы Аўтуховіча»

31 сакавіка ў Вярхоўным Судзе разглядзелі апеляцыйныя скаргі фігурантаў «справы Аўтуховіча». Адносна самога Мікалая Аўтуховіча і Ірыны Гарачкінай прысуды нават былі перагледжаныя, што нячаста здараецца ў беларускай судовай сістэме. Але выглядае гэта хутчэй здзекам.

З аднаго боку, судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча прыняла рашэнне вызваліць Мікалая Аўтуховіча ад прызначанага пакарання праз заканчэнне тэрмінаў даўніны ў частцы асуджэння па арт. 295-3 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў), а Ірыну Гарачкіну — па ч. 1 арт. 405 КК (пакрыванне цяжкага злачынства), піша «Вясна».

Але ў выніку лёс асуджаных гэта не надта палепшыла, бо Гарачкінай тэрмін скарацілі ўсяго на 1 месяц (а далі 6 гадоў), Аўтуховічавы ж рэкордныя 25 гадоў увогуле пакінулі без змен.

Астатнім палітвязням апеляцыйныя скаргі пакінулі без задавальнення, а прысуд — у сіле. Хутка іх этапуюць у калоніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
01.04.2023
Аўтуховіч - Герой і мы павінныя гэта вызнаць.
0
ром/адказаць/
01.04.2023
уроды шо тут скажаш
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера