Знайсці
31.03.2023 / 22:06РусŁacБел

Працягваюцца суды над супрацоўнікамі Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка

Сёння супрацоўнік музея кандыдат філасофскіх навук Ігар Бортнік пакараны 10 суткамі арышту, а фатограф Ігар Супранёнак — 15 суткамі. Таксама стала вядома, што 30 сакавіка ў судзе Полацкага раёна і горада Полацка 15 сутак прысудзілі былой супрацоўніцы запаведніка Алене Ходзікавай.

Акрамя таго, 31 сакавіка на 15 сутак арыштавалі старшых навуковых супрацоўнікаў запаведніка Касцючэнку і Шыбко, піша «Позірк».

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманых абвінавачваюць у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП), каментарах і лайках у сацсетках і месенджарах.

Вядома, што асуджаны на 10 сутак Ігар Бортнік мае сур'ёзныя праблемы са здароўем, у яго была «доўгая і складаная рэабілітацыя пасля не вельмі ўдалай аперацыі па лячэнні міжпазваночнай грыжы».

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя прысуды некаторым полацкім музейшчыкам, а таксама спіс затрыманых

Частку затрыманых супрацоўнікаў Полацкага музея-запаведніка вызвалілі. Але канфіскавалі тэхніку і прызначылі суды

Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930