Знайсці
02.04.2023 / 21:121РусŁacБел

Дрожджы дапамогуць павысіць ураджайнасць і захаваць ураджай

Апошнім часам папулярнасць набывае арганічнае земляробства. Агароднікам, якія пра гэта думаюць, прапануем звярнуць увагу на пякарскія дрожджы.

Дасведчаныя дачнікі выкарыстоўваюць пякарскія дрожджы для падкормкі і апырсквання практычна ўсіх раслін: як вазонаў, так і садовых кветак, садовых і агародных культур, дэкаратыўных і ягадных кустоў. Выключэнне складаюць бульба, часнок і цыбуля. Расказваем, як жа дрожджы можна выкарыстаць і як яны працуюць.

Дрожджы абараняюць расліны ад хвароб і шкоднікаў

Дрожджы — аднаклетачныя грыбы, якія паскараюць раскладанне арганічных злучэнняў, аказваюць добрае ўздзеянне на мікрафлору глебы і абараняюць расліны ад хвароб і шкоднікаў. Да таго ж, дрожджы — багатая крыніца вітамінаў (у асноўным групы В), калію, магнію, кальцыю, фосфару, цынку, жалеза. І гэта яшчэ не поўны пералік. Такі набор вельмі карысны для раслін, асабліва для маладой расады.

Які эфект дражджэй?

Дрожджы ў якасці ўгнаення паскараюць рост раслін і садзейнічаюць развіццю іх каранёвай сістэмы. Акрамя гэтага, яны выцясняюць небяспечныя патагенныя грыбы і такім чынам спрыяюць развіццю карысных мікраарганізмаў у глебе. А яшчэ дрожджы дапамагаюць раслінам засвойваць карысныя пажыўныя рэчывы.

Пры апырскванні дражджавым растворам расліны становяцца больш устойлівымі да грыбковых захворванняў: шэрай гнілі, фітафторы, мучністай расы. Дрожджы, якія таксама з'яўляюцца аднаклетачнымі грыбамі, уступаюць у канкурэнцыю з гэтымі патагенамі за ежу і прастору. Да таго ж яны выдзяляюць рэчывы, якія прыгнятаюць развіццё ўзбуджальнікаў хвароб.

Як прыгатаваць угнаенне з дражджэй?

Першы спосаб

Для прыгатавання спатрэбіцца кавалак свежых пякарскіх дражджэй. Іх разводзяць з трохі падагрэтай вадой у прапорцыі 100 грам на 10 літраў вады, даюць некалькі гадзін пастаяць, пасля чаго раствор гатовы для ўжывання.

Некаторыя агароднікі выкарыстоўваюць трохі іншы спосаб. Спачатку раствараюць 100 грам дражджэй у літры вады, дадаюць туды сталовую лыжку цукру. Даюць раствору пастаяць некалькі гадзін (напрыклад, ад ранку да вечара) і затым разводзяць з 9 літрамі вады.

Другі спосаб патрабуе больш часу, але і эфект будзе лепшы.

У посуд крышаць 100 грам дражджэй і засыпаюць 200 грамамі цукру. Прыкладна праз 1—2 гадзіны гэтую сумесь заліваюць 10 літрамі трошкі цёплай вады, старанна перамешваюць і пакідаюць на тыдзень. Затым гатовы раствор разводзяць у прапорцыі 1:40 і выкарыстоўваюць для паліву.

Падкормка раслін дражджавым растворам робіцца прыкладна раз на два тыдні. Але трэба памятаць, што нельга злоўжываць такой падкормкай, бо яна «выцягвае» з глебы калій і празмерна насычае яе азотам. Каб мінімізаваць такія наступствы, у глебу рэкамендуюць дадаваць дрывяны попел.

Як прыгатаваць раствор для апырсквання

100 грам дражджэй раствараюць у 0,5 літра малака і заліваюць 10 літрамі вады. Затым у гатовы раствор дадаюць 20 грам зялёнага мыла, якое дапаможа сродку замацавацца на расліне.

Такім прэпаратам расліны апырскваюць раз на тыдзень.

Спадзяёмся, што нашы парады дапамогуць вам не толькі захаваць расліны, але і павысіць ураджайнасць.

Чытайце яшчэ:

Выкідаеце лупіны ад банана? А дарма

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
8
Абуральна
15
2
Жвір/адказаць/
02.04.2023
Цікава.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930