Вядучаму хакейных матчаў Лукашэнкi паралізавала частку твару
Вядучы хатніх матчаў хакейнага мінскага «Дынама» і каманды Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый Аўрамчык расказаў, што мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.
Дзмітрый Аўрамчык. Фота: promoter.by
Па словах Аўрамчыка, тры тыдні таму ў яго забалела вуха, знік смак, а пасля паралізавала палову твару. Лекары паставілі яму дыягназ — неўрыт нерва твару. Прычына, хутчэй за ўсё, вірусная, а лячэнне вельмі дарагое і доўгатэрміновае, прычым гарантый на поўнае аднаўленне медыкi не даюць, піша «Трыбуна».
Раней было вядома толькі тое, што ў Аўрамчыка заўважныя праблемы з дыкцыяй. З-за гэтага два апошнія выпускі тэлепраграмы «Ясна пра хакей з Дзмітрыем Аўрамчыкам» на канале «Яснае TV» правёў замест яго каментатар Аляксей Рагалевіч. Аднак згаданыя праблемы не перашкодзілі Аўрамчыку адпрацаваць у якасці вядучага матча каманды Лукашэнкі 18 і 19 сакавіка.
Чытайце таксама:
Дзе цяпер Вадзім Дзевятоўскі, былы лёгкаатлет і дэпутат, які ў 2020-м трапіў на Акрэсціна
Дык ці паедзе Недасекаў на Алімпіяду? Вось чаго чакаць ад аслаблення спартовага бану
Беларускі хакеіст, які віншаваў Лукашэнку з днём народзінаў, судзіцца з жонкай





