Знайсці
31.03.2023 / 20:05РусŁacБел

Федэрацыя фехтавання Францыі адмовілася праводзіць этап Кубка свету з беларусамі і расіянамі

Федэрацыя фехтавання Францыі адмовілася праводзіць этап Кубка свету сярод шпажыстаў 19-21 мая ў Сэн-Мор-дэ-Фасэ з-за магчымага допуску да спаборніцтваў беларускіх і расійскіх спартсменаў.

На сайце арганізацыі паведамляецца, што аб адмене спаборніцтваў праінфармаваныя спартыўныя і ўрадавыя ўстановы, у тым ліку муніцыпалітэт Сэн-Мор-дэ-Фасэ. Такім чынам, Францыя далучылася да Германіі, Фінляндыі і Даніі, якія таксама нядаўна адмянілі фехтавальныя турніры на сваёй тэрыторыі па тых жа прычынах.

На такія радыкальныя захады фехтавальным федэрацыям заходніх краін даводзіцца ісці пасля таго, як 10 сакавіка пазачарговы кангрэс Міжнароднай федэрацыі фехтавання (FIE) дазволіў удзельнічаць спартсменам з Беларусі і Расіі ў спаборніцтвах. У гэтай федэрацыі традыцыйна моцныя ўплывы Расіі, раней яе кіраўніком шмат гадоў быў вядомы прапуцінскі алігарх Алішэр Усманаў.

Чытайце таксама:

Украіна будзе байкатаваць спаборніцтвы з удзелам расійскіх спартсменаў — украінскі ўрад

Беларускіх спартсменаў не дапусцяць на Еўрапейскія гульні ні пры якіх умовах

З расійскіх лёгкаатлетаў знялі санкцыі, уведзеныя за допінг. Але ім гэта мала паможа

«Абставіны не дазваляюць прыняць іншае рашэнне». Германія адмовілася прымаць спаборніцтвы з-за допуску да іх расіянак і беларусак

Міжнародная федэрацыя фехтавання ўхваліла вяртанне спартсменаў з Беларусі да ўдзелу ў спаборніцтвах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930