Знайсці
31.03.2023 / 18:061РусŁacБел

За падрыў міліцэйскай машыны мінчуку далі 15 гадоў калоніі 

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска асудзілі Максіма Селязнёва. Яго прызналі вінаватым у здзяйсненні «акта тэрарызму ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, застрашвання насельніцтва і дэстабілізацыі грамадскага парадку».

Як піша «Вясна», суддзя Дзмітрый Карсюк прызначыў яму 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 200 базавых велічынь. Таксама па гэтай справе да трох месяцаў арышту за «неданясенне аб злачынстве» асудзілі Дзмітрыя Марцінкевіча.

Нагадаем, здарэнне адбылося ў ноч з 7 на 8 студзеня 2022 года недалёка ад будынка Цэнтральнага РУУС Мінска. Пазней СК паведаміў пра затрыманне 45-гадовага мінчука, які нібыта меў дачыненне да падрыву аўто, а таксама да пашкоджання «Табакеркі» і урны для смецця на Старавіленскім тракце.

Чытайце таксама:

Што вядома пра мужчыну, якога вінавацяць у падрыве аўто каля Цэнтральнага РУУС?

«Выканаўца, імаверна, былы вайсковец». Эксперт разабраў відэа падрыву міліцэйскай машыны

МУС пацвердзіла падрыў міліцэйскага аўто каля РУУСа. Падазраванага затрымалі 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
11
5
Мойша/адказаць/
31.03.2023
15 год, кім ён выйдзе, гэта жах. Бедныя беларусы, даканаюць гэты народ за бліжэйшыя 2-3гады.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930