Знайсці
31.03.2023 / 15:131РусŁacБел

Галоўны бухгалтар перавёў на свой рахунак 220 тысяч рублёў. І атрымаў шэсць гадоў калоніі

Абвінавачаны працаваў галоўным бухгалтарам у адукацыйнай кампаніі. Пад выглядам заробку, прэмій і матэрыяльнай дапамогі ён пералічваў грошы з разліковага рахунку фірмы. Пералічыў больш за 220 тысяч рублёў.

Пры гэтым неаднаразова падаваў недакладныя звесткі пры налічэнні страхавых узносаў і плацяжоў у ФСАН.

Мужчыну затрымалі і пачалі судзіць. Фігурант цалкам прызнаў віну.

Ён асуджаны да 6 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь (3700 рублёў).

Таксама ён на 5 гадоў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.

Прысуд у законную сілу не ўступіў.

Чытаць таксама:

Гродзенцу не спадабалася гучная размова двух хлопцаў на вуліцы. Ён стрэліў з «пнеўматыкі» і трапіў аднаму ў вока

На мяжы Германіі і Нідэрландаў затрымалі беларуса з 300 тысячамі еўра

У Бабруйску мужчына падчас застолля забіў прыяцеля цаглінай. І спакойна лёг спаць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
01.04.2023
Это называется самообслуживание. Оплата за услуги. Чтобы не будить человека.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031