АРІП: У выхадныя могуць быць збоі ў працы сістэмы
У АРІП папярэдзілі кліентаў, што ў ноч з пятніцы на суботу, 1 красавіка, будуць праходзіць тэхналагічныя работы ў прамежку з 00:00 да 09:00.
З-за тэхналагічных работ АРІП у гэты час можа быць недаступная аўтэнтыфікацыя праз міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі (МСІ). Гаворка ў тым ліку пра ўваход у асабісты кабінет у АРІП і асабісты кабінет у МСІ.
Таксама гэта можа закрануць каналы дыстанцыйнага абслугоўвання банкаў, у якія трэба заходзіць праз міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі з выкарыстаннем біяметрычных даных і ID-карт. Гэта можа закрануць, да прыкладу, крэдытны рэгістр, доступ да якога ажыццяўляецца праз МСІ.






Як пачысціць ваш акаўнт у Google Play — пакрокавы гайд
 2
Лігу чэмпіёнаў выйграе каманда, у якой ёсць харват
 1
Міліцыя возьме выпускныя пад кантроль
 2
Грэта Тунберг правяла апошнюю школьную забастоўку
 10
У Вялікабрытаніі адкрылі самы глыбокі гатэль у свеце
 4
«Вучыч, прэч!» У Бялградзе працягваюцца пратэсты
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
nashaniva.com/313272
"Патокі плазмы здольныя шкодзіць спадарожнікам, парушаць радыёсігналы."