Знайсці
31.03.2023 / 11:4624РусŁacБел

«Я пра гэта настойліва вёў перамовы з Пуціным». Лукашэнка пра намер размясціць ядзерную зброю

Падчас паслання народу і свайму парламенту Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт намеру Расіі размясціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю.

Скрыншот відэа БТ

«Мною былі актываваны настойліва перамовы з прэзідэнтам Расіі Пуціным па вяртанні ў Беларусь ядзернай зброі. Менавіта па вяртанні ядзернай зброі, якая была вывезеная ў 1990-я гады. Тады пад гарантыі: ніякіх санкцый супраць тых, хто вывез, ніякага ціску, наступлення ці рэвалюцыі. Усё растаптана, усё разбурана. Я маю права паставіць пытанне вярнуць ядзерную зброю, якую тады яшчэ, да мяне, вар'яты падпісалі абавязанні яго вяртання. Я памятаю, як на мяне ціснулі, — я і прыпыніў гэты вывад. Не стаў выводзіць у 1994—1995 і быў падвергнуты ціску не толькі з боку Захаду, але і з боку Расіі», — выказаўся Лукашэнка.

«Я не спрабую кагосьці запужваць ці шантажаваць, гасподзь з імі. Я хачу засцерагчы ад небяспекі беларускую дзяржаву… Пад бізуном жыць і рабамі не будзем», — апраўдваўся ён.

Пра тое, што ў Беларусі будуецца сховішча для расійскай ядзернай зброі, прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў 25 сакавіка.

Будаўніцтва, па яго словах, ідзе настолькі хуткімі тэмпамі, што скончыць яго збіраюцца ўжо да 1 ліпеня.

Размяшчаць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, паводле Пуціна, будуць без парушэння Дамовы аб яе нераспаўсюджванні, бо яна, маўляў, не перадаецца пад кіраванне Лукашэнкі, ён толькі дае тэрыторыю. 

Расія па просьбе Лукашэнкі размесціць у Беларусі ядзерную зброю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Всё так/адказаць/
31.03.2023
Руслан, меткое замечание! Однако не меньше эта безопасность зависит и от русскомирного большинства в самой Беларуси, благодаря которому она попала в такую зависимость. Но, если с Россией априори ничего поделать нельзя, то русскомирные сами с собой делать ничего не хотят. 
01.04.2023
не спасет тебя уже атомная бомба, финито, конец и ты об этом знаешь ...пекла перад табой толькi пекла и кожный твой рух яго прыблiжае 
0
Valadzimir/адказаць/
01.04.2023
Поздно пить Баржоми, чаму "уже" ? Яна прінадлежіт ім больш 200 год. Проста апошнія 30 год гэта было не так яўна бачна. Але праблемка ў тым, што тут няма суб'екта, які змог бы стаць сапраўды суверэнным гаспадаром гэтай краіны і адстаяць гэтае  права. Адзіная на сёньня альтэрнатыва кіруючаму рэжыму - "кабінет у выгнаньні", - калі б прышоў да ўлады, адразу "зьліў" бы краіну іньшым гаспадарам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера