Знайсці
30.03.2023 / 23:194РусŁacБел

Украіна будзе байкатаваць спаборніцтвы з удзелам расійскіх спартсменаў — украінскі ўрад

Украінскім спартсменам нельга будзе браць удзел у турнірах, на якіх будуць прадстаўленыя атлеты з Расіі ці Беларусі. Адпаведнае рашэнне прынятае Кабінетам міністраў Украіны, паведаміў міністр Алег Нямчынаў у эфіры нацыянальнага тэлемарафону.

Алег Нямчынаў. Фота з фэйсбука

Пратакольнае рашэнне, якое прыняў урад Украіны, было ўхваленае па прапанове міністра моладзі і спорту Украіны, а таксама прэзідэнта НАК Украіны Вадзіма Гутцайта. Гэтае рашэнне распаўсюджваецца на ўсе спаборніцтвы, уключаючы адборачныя старты перад Алімпіядай-2024.

«На пасяджэнні ўрада прынятае пратакольнае рашэнне па прапанове калегі Гутцайта аб тым, што мы ўдзельнічаем у адборачных спаборніцтвах [на Алімпіяду-2024] толькі там, дзе няма расіян. Адпаведна, удзел па-за гэтымі крытэрыямі можа быць падставай для пазбаўлення федэрацыі статусу нацыянальнай», — заявіў Нямчынаў.

Дэталёвага тлумачэння, як менавіта будзе дзейнічаць пастанова ўрада Украіны, няма. Напрыклад, ці мусяць украінскія спартсмены адмаўляцца ад удзелу ў турніры, дзе расіяне ў прынцыпе ёсць, але не ў іх дысцыпліне. 

Чытайце таксама:

Дык ці паедзе Недасекаў на Алімпіяду? Вось чаго чакаць ад аслаблення спартовага бану

МАК выступіў за допуск беларусаў на спаборніцтвы пад нейтральным сцягам, але толькі ў індывідуальных відах спорту

Украіна, Польшча і краіны Балтыі звярнуліся да МАК з заклікам не даваць палёгкі расійскім і беларускім спартсменам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Пытаннечка/адказаць/
31.03.2023
Калі Алімпіяда - гэта сублімацыя вайны, то навошта патрэбны НАК Украіны і ўсе гэтыя ўкраінскія спартоўцы з бранёй ад фронта падчас САПРАЎДНАЕ вайны? 

З Расеяй-та усё ясна, але хіба ва Ўкраіне не вайна за выжыванне ідзе? 
0
За Свабоду!/адказаць/
31.03.2023
Іншага і быць не можа
3
Баба яга против! /адказаць/
31.03.2023
Ваш звонок очень важен для вас, оставайтесь на линии…пииии пиииии пииии
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера