Знайсці
1
а... эм…/адказаць/
01.04.2023
апошнім часам у мяне валасінка пастаянна застравала ў дужцы акуляраў. я канечне кожнага разу лаялася (і так валасоў усё менш, а тут яшчэ і акуляры іх рвуць), але ж не будзеш жа з гэтай прычыны акуляры мяняць, тым больш, яны мне падабаліся. і вось нядаўна сяджу, як звычайна за маніторам, як раптам бзынь - парвалася ў акулярах струна. струну абрэзала, лінза трымалася і так, пасля працы пайшла па новыя акуляры. кажу - у прынцыпе лінзы норм, але ўжо горш бачу ў іх, можна лінзы і памацней. прадавачка - "ну давайце паглядзім, здыміце. вой, яны ў вас брудныя". працерла, паглядзела дыоптрыі, вяртае. надзяваю і кажу (жартам) - вой, я стала лепш бачыць. пасмяяліся)

да чаго я гэта ўсё? проста вось думаю - няўжо сапраўды вядзьмарка? струна лопнула на мой дзень народзінаў і з таго боку, дзе дужка рвала валасы... і на гэтым баку твару ў мяне шкнар...
няўжо праўда я скроена з двух паловак - ̶а̶н̶ё̶л̶к̶а̶ ̶і̶ ̶д̶э̶м̶а̶н̶а̶?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера