Знайсці
30.03.2023 / 17:301РусŁacБел

АДКБ збіраецца сёлета правесці ў Беларусі ўжо пяць вучэнняў. Дадаліся «Бар'ер» і «Скала»

Пра намер правесці на тэрыторыі Беларусі ў 2023 годзе пяць вучэнняў АДКБ паведаміў прэс-сакратар Аб'яднанага штаба АДКБ Уладзіслаў Шчагрыковіч.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: t.me/modmilby

«У 2023 годзе комплекс вучэнняў з войскамі (калектыўнымі сіламі) АДКБ будзе праведзены ў форме сумеснага аператыўна-стратэгічнага вучэння «Баявое братэрства», якое з'яўляецца найвышэйшай формай сумеснай падрыхтоўкі ў фармаце арганізацыі. У розных рэгіёнах зоны адказнасці АДКБ будуць задзейнічаныя ўсе элементы сістэмы калектыўнай бяспекі», — адзначыў прэс-сакратар.

На тэрыторыі Беларусі ў адпаведнасці з гэтым плануецца правесці:

  • сумесныя вучэнні з калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзеянне-2023»;
  • спецыяльныя вучэнні з сіламі і сродкамі разведкі «Пошук-2023»;
  • спецыяльныя вучэнні з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння войскаў (Калектыўных сіл) АДКБ «Эшалон-2023»;
  • спецыяльныя вучэнні з сумесным фармаваннем радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны і медыцынскага забеспячэння «Бар'ер-2023»;
  • спецыяльныя вучэнні з падраздзяленнямі МНС, вылучанымі ў склад фармаванняў сіл спецыяльнага прызначэння КСАР АДКБ «Скала-2023».

У студзені вайсковыя чыноўнікі гаварылі, што на тэрыторыі Беларусі плануецца правесці тры вучэнні АДКБ: «Узаемадзеянне», «Эшалон» і «Пошук».

Чытайце таксама:

Пашынян заявіў, што яго трывожыць «сыход АДКБ з Арменіі»

«Узаемадзеянне», «Эшалон» і «Пошук». У Беларусі сёлета збіраюцца правесці тры вучэнні АДКБ

Тры чвэрці запланаваных на гэты год вучэнняў АДКБ збіраюцца правесці ў Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5
0
добры вечар /адказаць/
31.03.2023
Ну, нешта мала. За апошні год не было дня, каб па-за Мінскам не ўбачыў гэтых лежняў. Трэба больш вучэнняў, каб увогуле усё дарогі былі занятыя, і каб працаваць не было каму. Усе на вучэнні.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930