У Салігорскім раёне 17-гадовага бяспраўніка спынялі са стральбой
«Форд» прыцягнуў увагу нарада ДАІ неадэкватнай манерай язды. Інспектар падаў сігнал аб спыненні, але легкавік толькі стаў набіраць хуткасць, паведамляе прэс-служба МУС.
ДАІ пераследвала парушальніка, але ён не рэагаваў на светлавыя і гукавыя сігналы службовага аўто. Больш за тое, спрабуючы з'ехаць, кіроўца перавышаў хуткасць і ствараў рэальную пагрозу бяспецы навакольных.
Для спынення машыны было прынятае рашэнне аб выкарыстанні зброі. І толькі пасля папераджальных стрэлаў аўтамабіль спыніўся.
За рулём аказаўся 17-гадовы навучэнец аднаго з каледжаў Салігорска. «Форд» дастаўлены на штрафстаянку, у дачыненні да хлопца складзеныя адміністрацыйныя пратаколы, у тым ліку за бяспраўнае кіраванне транспартным сродкам і невыкананне патрабаванняў аб спыненні.
Чытайце таксама:
Адразу пяць машын сутыкнулася на Партызанскім праспекце ў Мінску





