Знайсці
30.03.2023 / 09:506РусŁacБел

Ва УПЦ прыгразілі Зяленскаму «божай карай» з-за высялення манахаў з Кіева-Пячэрскай лаўры

Прэзідэнт Украіны заявіў, што краіна «ўмацоўвае духоўную незалежнасць»

Павел Лебедзь. Фота: risu.ua

Мітрапаліт Украінскай праваслаўнай царквы Павел (Лебедзь) у звароце прыгразіў, што бог не даруе прэзідэнту Украіны высялення манахаў УПЦ з лаўры.

«Спадар прэзідэнт. Кажу вам і вашай зграі, што нашы слёзы не ўпадуць на зямлю, яны ўпадуць вам на галаву. Вы думаеце, што, увайшоўшы ва ўладу на нашых спінах, вы можаце так рабіць? Гасподзь не даруе ні вам, ні вашай сям'і!» — заявіў Павел.

Ён таксама абвінаваціў Зяленскага ў тым, што той адмовіўся прымаць дэлегацыю УПЦ, а міністра культуры Аляксандра Ткачэнку назваў «апантаным шаленствам, злосцю, нянавісцю і д'ябальскім шаленствам». 

«Гора вам. Бойцеся!» — дадаў мітрапаліт.

Зяленскі, каментуючы сітуацыю ў лаўры, зазначыў, што Украіна зрабіла яшчэ адзін крок да «ўмацавання духоўнай незалежнасці» і па «абароне нашага грамадства ад старых і цынічных маскоўскіх маніпуляцый рэлігіяй».

УПЦ Маскоўскага патрыярхату адмаўляецца сыходзіць з Кіева-Пячэрскай лаўры

УПЦ Маскоўскага патрыярхату да канца сакавіка мусіць пакінуць Кіева-Пячэрскую лаўру

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Атэістка/адказаць/
30.03.2023
А гэта дакладна праваслаўныя святары? Можа, яны яшчэ ляльку вуду ў выглядзе Зяленскага дастануць?
0
Lasfescne/адказаць/
30.03.2023
Расейская царква ператварылася у падроздел ФСБ.
0
Алена/адказаць/
30.03.2023
Фсбэшные попы как и их начальники умеют только запугивать и лгать. Ничего общего с Церковью эти ряженые не имеют.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера